Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток р. Дзітвы (басейн Нёман. Даўжыня 31 км. Вадазбор 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва Назва Ліда (Лідзея) балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў засведчана ў форме Lydà.
Гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Lyduvà (паміж Шаўляем і Юрбаркасам), таксама *Lyd-upis, *Lydeika (аднаўляецца з адпаведных мікратапонімаў), назва латвійскага возера Līdeksne, на Павоччы тапонім Лідзія (прыток ракі Угры)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 46.. Далейшыя адпаведнікі — літоўскія гідронімы тыпу Lieda, Liedas, LiedisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 188—189..
Гідранімічны корань Lyd- з шэрагу *lied- : *lyd- : laid-, ён роднасны балцкаму *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», ад якога і прускае laydis «гліна» (мокрая, вільготная, ліпкая)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.. Далей да індаеўрапейскага *(s)leidh- «склізкі», ад карацейшага *lei- «склізкі, гладкі»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 662, 960—961..
Назвы такога тыпу — архаічныя, яны характарызавалі паверхню рачнога дна (магчыма, і паверхню берагоў). Процілеглае значэнне ў гідронімаў тыпу Крупела (балцк. Krup-el-), ад krupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», г.зн. рака з няроўным, ямістым дномТопоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25..
Тыпалагічныя адпаведнікі — гідронімы на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы тыпу «Гладкаўка», «Гладзенка», «Гладкі»П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 129, 186.Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 21, 66., якія могуць быць скалькаваныя з папярэдніх ім балцкіх назваў, у тым ліку шэрагу *lied- : *lyd- : laid-.
Значэнне назвы ракі Ліда можна перадаць як «Гладкая (дном)».
Гідраграфія Пачынаецца каля в. Верх-Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад в. Даржы. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі.
Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км²) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.
Асноўныя прытокі: Нарва, Астраўлянка.
На рацэ На рацэ стаіць горад Ліда. Пры ўпадзенні ў Лідзею ракі Каменкі быў збудаваны Лідскі замак.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дзітвы Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Ліды