Ліндсей Ды Лохан (, МФА /ˈlɪnziː ˈloʊ.ən/; ) — амерыканская , , аўтар песень, дызайнер адзежы і мадэль. Яна пачала сваю кар’еру ў якасці мадэлі ва ўзросце трох гадоў, крыху пазней пачала здымацца ў кіно, знялася ў вялізнай колькасці рэкламных ролікаў. У 10 гадоў Ліндсей пачала іграць у тэлесерыялах, а ў 11 выканала галоўную ролю ў камедыі 1998 года «Пастка для бацькоў».

Праз 6 гадоў Ліндcей стала папулярнай кінаактрысай, сыграўшы галоўныя ролі ў фільмах «Шалёная пятніца» і «Паганыя дзяўчаткі».

Падчас здымкі «Вар’яцкіх гонак» Лохан выпусціла свой ​​першы сольны музычны альбом «Speak». Яе другі альбом, «A Little More Personal (Raw)», выйшаў у 2005 годзе.

Кар’ера Ліндсей прыпынілася ў 2007 годзе праз два ДТЗ і тры візіты ў рэабілітацыйны цэнтр, актрыса страціла некалькі роляў. Аднавіўшы кар’еру, яна выступіла ў ролі запрошанай зоркі ў серыяле «Непрыгожая» у 2008 годзе і знялася ў фільме Роберта Радрыгеза «Мачэтэ» у 2009 годзе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША Катэгорыя:Мадэлі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Малады акцёр»