Аляксандр Мрынскі (нар. , Хвойнікі, Чэрвеньскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выступаў за мінскі РДВАР, моладзевую каманду і дубль мінскага «Дынама», гуляў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», дзе ў асноўным выходзіў на замены. У сакавіку 2013 года стаў іграком «Віцебска», але ў жніўні 2013 года пакінуў клуб.
З лета 2014 года выступаў за клуб славацкай Другой лігі «Лакаматыва». У красавіку 2015 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад другалігавай «Беліты-Вітэкс» (пазней змяніла назву на «Узда»). У сезоне 2015 забіў за «Узду» 21 гол і дапамог клубу выйсці ў Першую лігу.
У лютым 2016 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй». Дапамог пінскаму клубу перамагчы ў Другой лізе, а сам з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе, а ў сезоне 2018 вярнуўся ва «Узду».
У жніўні 2019 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе да канца сезона 2019 згуляў у трох матчах, пасля чаго пакінуў каманду.
У пачатку 2021 года далучыўся да чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе, дзе гуляў да канца 2022 года.
Міжнародная кар’ера Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Дынама 2 0 2006 дубль Дынама 12 0 2007 Д1 Дынама 3 0 2008 Д1 Дынама 1 0 2009 дубль Дынама 15 0 2010 Д3 Бяроза-2010 4 0 2011 (2) Д1 Белшына 5 0 2012 Д1 Белшына 5 1 2013 (1) Д2 Віцебск 9 1 2015 Д3 Узда 20 21 2016 Д3 Хваля 16 15 2017 Д2 Хваля 21 5 2018 Д3 Узда 22 22 2019 (1) Д3 Узда 10 4 2019 (2) Д3 Асіповічы 3 0 2021 Д3 Колас 10 20 2022 Д3 Колас 6 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыва Кошыцы Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень