__NOTOC__
30 сакавіка — восемдзесят дзевяты (дзевяносты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 987: Бадуэн IV Барадаты становіцца графам Фландрыі 1330: Канфлікт паміж магістратам Рыгі і Лівонскім ордэнам скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем міру 1814: Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж 1856: Падпісаны мірны дагавор, які завяршыў Крымскую вайну 1867: У Вашынгтоне падпісаны договор, згодна з якім ЗША набылі ў Расіі Аляску за 7,2 млн долараў 1885: Рускія войскі разбілі афганцаў ля ракі Кушка, у выніку чаго Туркменія была далучана да Расіі 1945: Савецкія войскі вызвалілі Гданьск. Савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі 1954: У Таронта адкрыта першая ў Канадзе лінія метро 1999: Арыштаваны былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір 2016: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака
Нарадзіліся 1326: Іван II Красны, вялікі князь уладзімірскі і маскоўскі 1746: Франсіска Гойя, іспанскі мастак (пам. 1828) 1754: Пілатр дэ Разье, французскі хімік, піянер авіяцыі 1828: Франсуа Басьён, швейцарскі мастак 1833: Чарльз Хортан Пек, амерыканскі міколаг, батанік 1844: Поль Верлен, французскі паэт (8.1.1896) 1853: Вінцэнт ван Гог, галандскі мастак (пам. 1890) 1892: Стэфан Банах, польскі матэматык 1893: Ілья Гітгарц, дырыжор і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (пам. 1966) 1907: Надзея Абрамава, беларуская пісьменніца, журналістка (пам. 18.2.1978) 1928: Рабер Бадэнтэр, французскі юрыст 1956: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца 1968: Селін Дыён, канадская спявачка
Памерлі 1689: Казімір Лышчынскі, філосаф 1707: Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан, французскі маршал 1879: Тама Куцюр, французскі мастак 1890: Іасафат Агрызка, беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч (нар. 1826) 1914: Эміль Жантыль, французскі ваенны дзеяч, даследчык Афрыкі 1952: Джыгме Вангчук, другі кароль Бутана 1980: Леон Зак, французскі мастак 1987: Андрэ Марфен, французскі мастак 2011: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно 2017: Мікола Рыжы, вядомы беларускі ілюстратар і мастак філатэлістычнай прадукцыі 2024: Даніэль Піксіядас, сербскі паэт
Святкуюць Барселона: Дзень кветак. Малайзія: Дзень султана Келатана. Палестына: Дзень зямлі.
330