Дзмітрый Шматко (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера З мінскага «Дынама», дзе не згуляў ніводнага матча за аснову, перайшоў у «Партызан», дзе стаў асноўным абаронцам. Пасля распаду «Партызана» ў сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам», але не замацаваўся ў складзе і ў снежні 2012 года пакінуў гродзенскі клуб.

У красавіку 2013 годе далучыўся да клуба «Мінск-2», дзе стабільна выступаў у аснове. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй». Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў стан «цукровых». У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, пераехаў у Маскву і пачаў займацца бізнесам.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі, у 2007 годзе ў яе складзе стаў пераможцам мемарыяла Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. Пазней гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Дынама 1 0 2007 дубль Дынама 15 0 2008 дубль Дынама 20 0 2009 дубль Дынама 12 1 2010 Д1 Партызан 9 0 2011 Д2 Партызан 28 3 2012 Д1 Нёман 2 0 2013 Д2 Мінск-2 29 1 2014 Д2 Гарадзея 19 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея