Лізаве́та II (; ), поўнае імя Лізавета Аляксандра Марыя (; — ) — каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і іншых каралеўстваў Садружнасці з 6 лютага 1952 года да смерці. Уступіла на прастол ва ўзросце 25 гадоў пасля смерці свайго бацькі, караля Георга VI. Яе праўленне працягвалася больш за 70 гадоў і было найдаўжэйшым у гісторыі брытанскай манархіі.
Лізавета II належала да Віндзорскай дынастыі. Яна была кіраўніцай Садружнасці нацый, а на момант смерці — каралевай Злучанага Каралеўства і яшчэ 14 незалежных дзяржаў: Аўстраліі, Антыгуа і Барбуды, Багамскіх Астравоў, Беліза, Грэнады, Канады, Новай Зеландыі, Папуа — Новай Гвінеі, Сент-Вінсента і Грэнадзінаў, Сент-Кітса і Невіса, Сент-Люсіі, Саламонавых Астравоў, Тувалу і Ямайкі. Як брытанскі манарх мела тытулы абаронцы веры і вярхоўнай кіраўніцы Царквы Англіі.
Падчас праўлення Лізаветы II завяршылася дэкаланізацыя большай часткі Брытанскай імперыі, змянілася роля Садружнасці нацый, а Злучанае Каралеўства ўступіла ў Еўрапейскія супольнасці і пазней выйшла з Еўрапейскага саюза. На гэты час таксама прыпалі канфлікт у Паўночнай Ірландыі, Фалклендская вайна і ўдзел Вялікабрытаніі ў войнах у Іраку і Афганістане.
На працягу праўлення манархія і каралеўская сям’я неаднаразова зазнавалі крытыку ў сродках масавай інфармацыі і з боку прыхільнікаў рэспубліканскай формы кіравання. Пры гэтым Лізавета II захоўвала значную грамадскую падтрымку і заставалася адным з галоўных сімвалаў брытанскай дзяржавы.
Дзяцінства
Лізавета нарадзілася а 02:40 (GMT) 21 красавіка 1926 года ў лонданскім раёне Мейфэр. Дом належаў яе дзеду і бабулі па матчынай лініі — графу і графіні Стратмар і Кінгхарн. Яе бацька Альберт, герцаг Ёркскі, быў другім сынам караля Георга V, а маці Лізавета, герцагіня Ёркская, — дачкой шатландскага арыстакрата Клода Боўз-Лаяна, графа Стратмара і Кінгхарна.
29 мая 1926 года Лізавету ахрысцілі ў прыватнай капліцы Бакінгемскага палаца. Яна атрымала імёны Лізавета Аляксандра Марыя: першае — у гонар маці, другое — у гонар прабабулі, каралевы Аляксандры, трэцяе — у гонар бабулі, каралевы Марыі.
Раннія гады Лізавета правяла пераважна ў доме № 145 на Пікадзілі ў Лондане і ў загарадных рэзідэнцыях каралеўскай сям’і. У сям’і ёй далі мянушку «Лілібэт» (), якую яна часам ужывала і ў сталым узросце. У 1930 годзе нарадзілася яе малодшая сястра, прынцэса Маргарэт. У 1932 годзе сям’я пераехала ў Роял-Лодж у Віндзорскім Вялікім парку.
Лізавета і Маргарэт атрымлівалі адукацыю дома пад наглядам гувернанткі Марыён Кроўфард. Лізавета вывучала гісторыю, літаратуру, музыку і французскую мову, а пазней брала ўрокі канстытуцыйнай гісторыі і права ў віцэ-праваста Ітанскага каледжа Генры Мартэна. Яна таксама займалася верхавой яздой і плаваннем.
У 1950 годзе Марыён Кроўфард выдала кнігу ўспамінаў «Маленькія прынцэсы» (), прысвечаную дзяцінству Лізаветы і Маргарэт. Планаваны спадкаемец
Падчас праўлення свайго дзеда Лізавета была трэцяй у лініі атрымання трону пасля яе дзядзькі Эдуарда, прынца Валійскага, і яе бацькі, герцага Ёркскага. Хоць яе нараджэнне выклікала грамадскі інтарэс, яна не павінна была стаць каралевай, бо прынц Валійскі быў яшчэ малады. Многія людзі лічылі, што ён уступіць у шлюб і будзе мець сваіх уласных дзяцей. Калі яе дзядуля памёр у 1936 годзе і яе дзядзька стаў каралём, яна стала другой у чарзе на пасад пасля свайго бацькі. Пазней у тым жа годзе Эдуард адрокся ад трону, пасля таго, як вырашыў узяць шлюб са свецкай ільвіцай Уоліс Сімпсан, што выклікала канстытуцыйны крызіс. Такім чынам бацька Лізаветы стаў каралём, а яна − спадчынніцай.
Лізавета атрымала прыватныя ўрокі па канстытуцыйнай гісторыі ад Генры Мартэна, віцэ-прарэктара Ітанскага каледжа.
У 1939 годзе бацькі Лізаветы былі ў паездках па Канадзе і Злучаных Штатах. Як і ў 1927 годзе, калі яе бацькі здзейснілі паездку ў Аўстралію і Новую Зеландыю, Лізавета засталася ў Англіі, бо яе бацька лічыў яе занадта маленькай, каб наведваць падобныя туры. Лізавета «выглядала слязлівай», калі яе бацькі сышлі. Яны рэгулярна перапісваліся, а потым зрабілі першы каралеўскі трансатлантычны тэлефонны званок 18 мая.
Другая сусветная вайна
У верасні 1939 года Вялікабрытанія ўступіла ў Другую сусветную вайну, якая працягвалася да 1945 года. Падчас вайны шмат дзяцей з Лондана былі эвакуіраваны, каб пазбегнуць гібелі з прычыны частай паветранай бамбардзіроўкі. Лічылася, што дзве прынцэсы павінны былі трапіць пад эвакуацыю ў Канаду, але маці Лізаветы была супраць і заявіла: «Дзеці нікуды не паедуць без мяне. Я не паеду без караля. А кароль ніколі не паедзе.» Прынцэсы Лізавета і Маргарэт засталіся ў замку Балморал у Шатландыі, потым яны пераехалі ў Сандрынгемскі палац у Норфалку. З лютага па май 1940 года яны жылі ў Royal Lodge у Віндзоры. Потым адбыўся пераезд у Віндзорскі замак, дзе яны пераважна жылі на працягу наступных пяці гадоў. У 1940 годзе 14-гадовая Лізавета звярнулася ў радыёперадачы да эвакуіраваных дзяцей і заявіла: «Мы спрабуем зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы нашым доблесным маракам, салдат і лётчыкам, і мы спрабуем таксама несці сваю долю небяспекі і смутку вайны. Мы ведаем, кожны з нас, што ў рэшце рэшт усё будзе добра.»
У 1943 годзе Лізавета правяла сваё першае публічнае выступленне, наведаўшы Грэнадзёрскую гвардыю. Перад 18-годдзем Лізаветы парламент змяніў закон, каб яна магла выступаць у якасці аднаго з пяці дараднікаў дзяржавы ў выпадку недзеяздольнасці бацькі або адсутнасці за мяжой, такой, як яго візіт у Італію ў ліпені 1944 года. У лютым 1945 года яна атрымала званне ганаровага другога лейтэнанта (адпавядае званню малодшы лейтэнант) ў дапаможнай тэрытарыяльнай службе з асабістым нумарам 230873. Лізавета вучылася на кіроўцу і механіка, праз пяць месяцаў навучання атрымала званне ганаровага малодшага камандзіра (адпавядае званню капітан). Лізавета стала першай жанчынай з каралеўскай сям'і, якая фармальна служыла ў арміі.
На Дзень Перамогі прынцэсы Лізавета і Маргарэт ананімна змяшаліся са святочным натоўпам на вуліцах Лондана. Лізавета пазней сказала ў адным з інтэрв’ю: «Мы папрасілі бацьку, каб б мы маглі выйсці і самі паглядзець. Я памятаю, што мы былі ў жаху, што нас распазнаюць... Я памятаю шэрагі невядомых людзей, якія злучалі рукі і ішлі па Уайтхоле, усіх нас проста несла на хвалі шчасця і палёгкі».
Прынцэса Лізавета адправілася ў 1947 годзе ў першае замежнае турнэ, суправаджала свайго бацьку ў Паўднёвай Афрыцы. Падчас тура ў эфіры да Брытанскага Садружнасці на яе 21-ы дзень нараджэння яна зрабіла наступнае абяцанне: «Я заяўляю перад вамі ўсімі, што ўсё маё жыццё, няхай яно будзе доўгае або кароткае, павінна быць накіравана да службы нашай вялікай імператарскай сям’і, да якой мы ўсе належым».
Шлюб Лізавета сустракалася са сваім будучым мужам, прынцам Грэцыі і Даніі Філіпам, у 1934 і 1937 гадах. Яны стрыечныя сваякі па галіне караля Даніі Крысціяна IX і траюрадныя праз каралеву Вікторыю. Пасля чарговай сустрэчы ў Каралеўскім ваенна-марскім каледжы ў Дартмуце ў ліпені 1939 года, Лізавета — хоць ёй было толькі 13 гадоў, — сказала, што яна закахалася ў Філіпа, і яны пачалі перапіску. Ёй быў 21 год, калі іх шлюб быў афіцыйна абвешчаны 9 ліпеня 1947 года.
Шлюб не абышоўся без спрэчак: Філіп не меў ніякага фінансавага становішча, быў замежнага паходжання (хоць быў брытанскім падданым і служыў у Каралеўскім флоце падчас Другой сусветнай вайны), а яго сёстры былі замужам з нямецкімі арыстакратамі, якія мелі сувязі з нацыстамі. Марыён Кроўфард пісала: «Некаторыя з радцаў караля не лічылі яго дастаткова добрым для яе. Ён быў прынцам без дома і царства. Некаторыя з газет доўга і гучна гулялі мелодыі на струне замежнага паходжання Філіпа». Пазнейшыя біяграфіі паведамлялі, што маці Лізаветы першапачаткова выступала супраць іх саюза і дала Філіпу мянушку "Гун". Пазней, аднак, каралева-маці называла Філіпа «англійскім джэнтльменам».
Да шлюбу Філіп адмовіўся ад сваіх грэчаскіх і дацкіх тытулаў, афіцыйна перайшоў з грэцкага праваслаўя ў англіканства і пачаў называцца лейтэнант Філіп Маунтбэттен, узяўшы прозвішча брытанскай сям’і сваёй маці. Незадоўга да вяселля ён атрымаў званне герцага Эдынбургскага.
Лізавета і Філіп ажаніліся 20 лістапада 1947 года ў Вестмінстэрскім абацтве. Яны атрымалі 2500 вясельных падарункаў з усяго свету. Англія яшчэ не цалкам акрыяла ад разбурэнняў вайны і Лізавета была вымушаная выкарыстоўваць нарміраваныя купоны, каб купіць матэрыял для вясельнай сукенкі. У пасляваеннай Брытаніі было непрымальна мець сувязі з немцамі, таму на вяселле не былі запрошаныя сёстры Філіпа. Таксама не быў запрошаны герцаг Віндзорскі, былы кароль Эдуард VIII.
Лізавета нарадзіла сваё першае дзіця, прынца Чарлза, 14 лістапада 1948 года. Месяцам раней, кароль выдаў патэнтныя лісты, якія дазвалялі дзецям Лізаветы выкарыстоўваць тытул каралеўскага прынца або прынцэсы, інакш яны не мелі б такога права, бо іх бацька ўжо не быў каралеўскім прынцам. Другое дзіця, прынцэса Ганна, нарадзілася ў 1950 годзе.
Пасля вяселля пара арандавала Windlesham Moor, недалёка ад Віндзорскага замка, да ліпеня 1949 года, калі яны пасяліліся ў Кларенс-Хаўс у Лондане. У розны час паміж 1949 і 1951 гадамі герцаг Эдынбургскі знаходзіўся ў брытанскай калоніі Мальты ў якасці служачага афіцэра каралеўскага флоту. Ён і Лізавета жылі з перапынкамі на Мальце на працягу некалькіх месяцаў, у той час як дзеці заставаліся ў Вялікабрытаніі.
Каралева Вялікабрытаніі
Каранацыя і пачатак праўлення
На працягу 1951 года здароўе Георга VI пагоршылася, і Лізавета часта стаяла за ім на грамадскіх мерапрыемствах. Калі яна здзейсніла паездку ў Канаду і наведала прэзідэнта Гары С. Трумэна ў Вашынгтоне, у кастрычніку 1951 года, яе асабісты сакратар, Марцін Чартэрыс, унёс праект прысягі ў выпадку смерці караля. У пачатку 1952 года Лізавета і Філіп адправіліся ў турнэ па Аўстраліі і Новай Зеландыі праз Кенію, якая на той момант была брытанскай калоніяй. 6 лютага 1952 года Лізавета даведалася пра смерць бацькі ў кенійскай рэзідэнцыі Сагана Лодж.
8 лютага 1952 года, у прысутнасці мужа Філіпа, Лізавета прыняла прысягу Таемнага савета і падпісала клятву пасада ў спадчыну. Праз гадзіну геральдмайстар афіцыйна абвясціў аб яе уступленні на трон з балкона Сент-Джэймскага палацу. З апошнімі яго словамі «Божа, захоўвай каралеву!», Усе сцягі Лондана, прыспушчаныя пасля смерці караля, адначасова падняліся ўверх у гонар новай каралевы Вялікабрытаніі.
Цырымонія каранацыі Лізаветы II адбылася ў Вестмінстэрскім абацтве 2 чэрвеня 1953 годаШто паспела Лізавета II ў XX стагоддзі. Гэта была першая каранацыя брытанскага манарха, якая транслявалася па тэлебачанні, і, як лічыцца, гэта падзея прыкметна спрыяла росту папулярнасці тэлевяшчання«Неизвестная королева»: Завтрак Елизаветы II с Гагариным и почему Ельцин хотел её раздеть Комсомольская правда в Украине, (01 июня 2012).
Пасля гэтага ў 1953—1954 гадах каралева здзейсніла Шасцімесячнае турнэ па дзяржавах Садружнасці, брытанскіх калоніях і іншых краінах свету. Лізавета II стала першым манархам, які наведаў Аўстралію і Новую Зеландыю.
Другая палова 1950-х — пачатак 1990-х гг
У 1957 годзе, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра сэра Энтані Ідэна, з прычыны адсутнасці ў Кансерватыўнай партыі выразных правіл выбару лідара, Лізавеце II належала прызначыць новага кіраўніка ўрада з ліку кансерватараў. Пасля кансультацый з бачнымі членамі партыі і экс-прэм’ер-міністрам Чэрчылем, кіраўніком урада быў прызначаны 63-гадовы Гаральд Мак-Мілан.
У гэтым жа годзе Лізавета ўпершыню здзейсніла візіты ў ЗША і Канаду як каралева КанадыHer Majesty The Queen: Commonwealth visits since 1952 . У гэтым жа годзе ўпершыню выступіла на сесіі Генеральнай асамблеі ААНQueen Elizabeth II makes first U.N. speech since 1957 CNN, (07 июля 2010). Прысутнічала пры адкрыцці сесіі канадскага парламента (упершыню ў гісторыі з удзелам брытанскага манарха).