thumb|right|220px|Герб дафінаў Дафі́н (), цалкам дафін Францыі () ці дафін В'енскі () — з XIV стагоддзя тытул спадчынніка французскага прастола (але толькі нашчадка дзеючага караля).
Тытул вядомы ў Францыі з ранняга Сярэднявечча. На гербе графа Гіга IV В'енскага быў намаляваны дэльфін (), і граф атрымаў мянушку «Le Dauphin». Затым тытул «Дафін В'енскі», які пайшоў ад гэтай мянушкі, атрымлівалі ў спадчыну графы В'енскія. Вобласць, якой яны кіравалі, атрымала назву Дафінэ. У 1349 годзе дафіны В'енскія прадалі тытул французскай кароне з умовай, што тытул будуць насіць спадчыннікі прастола.
Першым дафінам Францыі (спадчыннікам французскай кароны) стаў будучы кароль Францыі Карл V, сын Жана II Добрага. У далейшым гэты тытул насілі спадчыннікі прастола, якія з'яўляліся прамымі нашчадкамі кіруючых каралёў (сынамі, унукамі, праўнукамі); калі спадчыннікам быў брат, пляменнік ці іншы сваяк караля, ён не насіў тытула дафіна. Тытул захоўваўся да 1791 года, калі быў пасля ўвядзення ў Францыі недаўгавечнай канстытуцыйнай манархіі 1791—1792 гг. заменены на тытул «каралеўскі прынц» (Prince Royal).
Тытул быў адноўлены ў 1814 годзе пры Рэстаўрацыі Бурбонаў, але спачатку толькі тэарэтычна, бо Людовік XVIII быў бяздзетны. Пасля яго смерці ў 1824 дафінам Францыі стаў сын Карла X Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, які насіў тытул да 1830 года. Пасля Ліпеньскай Рэвалюцыі 1830 года тытул быў канчаткова скасаваны і зноў заменены на «каралеўскі прынц».
Тытул жонкі спадчынніка — Дафіна ().
Спіс Дафінаў Францыі ПартрэтІмяСпадчыннік караляДата нараджэнняКалі стаў ДафінамКалі спыніў быць ДафінамДата смерціІншыя тытулы, пакуль быў ДафінамТроннае імяДафіна 80px Шарль, Першы Дафін Францыі Жан II Добры 21 студзеня 1338 22 жніўня 1350 8 красавіка 1364стаў каралём 16 верасня 1380 Герцаг Нармандыі Карл V Жанна дэ Бурбон 70px Жан, Другі Дафін Францыі Карл V 7 чэрвеня 1366 21 снежня 1366 — — 70px Шарль, Трэці Дафін Францыі Карл V 3 снежня 1368 16 верасня 1380стаў каралём 21 кастрычніка 1422 Карл VI — 70px Шарль, Чацвёрты Дафін Францыі Карл VI 26 верасня 1386 28 снежня 1386 — — 70px Шарль, Пяты Дафін Францыі Карл VI 6 лютага 1392 13 студзеня 1401 Герцаг Гіенскі — — 70px Луі, Шосты Дафін Францыі Карл VI 22 студзеня 1397 13 студзеня 1401 18 снежня 1415 Герцаг Гіенскі — Маргарыта Бургундская 70px Жан, Сёмы Дафін Францыі Карл VI 31 жніўня 1398 18 снежня 1415 5 красавіка 1417 Герцаг Турэнскі — Жаклін Эно 80px Шарль, Восьмы Дафін Францыі Карл VI 22 лютага 1403 5 красавіка 1417 21 кастрычніка 1422стаў каралём 22 ліпеня 1461 Граф Панцье Карл VII — 70px Луі, Дзявяты Дафін Францыі Карл VII 3 ліпеня 1423 22 ліпеня 1461стаў каралём 30 жніўня 1483 Людовік XI Маргарыта Шатландская;Шарлота Савойская 70px Франсуа, Дзясяты Дафін Францыі Людовік XI 1466 — — 70px Шарль, Адзінаццаты Дафін Францыі Людовік XI 30 чэрвеня 1470 30 жніўня 1483стаў каралём 7 красавіка 1498 Карл VIII — 70px Шарль-Арлан, Дванаццаты Дафін Францыі Карл VIII 11 кастрычніка 1492 16 снежня 1495 — — 70px Шарль, Трынаццаты Дафін Францыі Карл VIII 8 верасня 1496 2 кастрычніка 1496 — — 70px Франсуа, Чатырнаццаты Дафін Францыі Карл VIII ліпень 1497 — — 80px Франсуа, Пятнаццаты Дафін Францыі Францыск I 28 лютага 1518 10 жніўня 1536 Герцаг Брэтонскі як Францыск III — — 80px Анры, Шаснаццаты Дафін Францыі Францыск I 31 сакавіка 1519 10 жніўня 1536 31 сакавіка 1547стаў каралём 10 ліпеня 1559 Герцаг Арлеанскі, Герцаг Брэтонскі Генрых II Кацярына Медычы 80px Франсуа, Сямнаццаты Дафін Францыі Генрых II 19 студзеня 1544 31 сакавіка 1547 10 ліпеня 1559стаў каралём 5 снежня 1560 Кароль-кансорт Шатландыі Францыск II Марыя Шатландская 70px Луі, Васямнаццаты Дафін Францыі Генрых IV 27 верасня 1601 14 мая 1610стаў каралём 14 мая 1643 Людовік XIII — 80px Луі-Дзьёданэ, Дзевятнаццаты Дафін Францыі Людовік XIII 5 верасня 1638 14 мая 1643стаў каралём 1 верасня 1715 Людовік XIV — 80px Луі, Вялікі Дафін, Дваццаты Дафін Францыі Людовік XIV 1 лістапада 1661 14 красавіка 1711 — Марыя Ганна Баварская 80px Луі, Дваццаць першы Дафін Францыі Людовік XIV 16 жніўня 1682 14 красавіка 1711 18 лютага 1712 Герцаг Бургундскі — Марыя-Адэлаіда Савойская 80px Луі, Дваццаць другі Дафін Францыі Людовік XIV 8 студзеня 1707 18 лютага 1712 8 сакавіка 1712 Герцаг Брэтонскі — — 80px Луі, Дваццаць трэці Дафін Францыі Людовік XIV 15 лютага 1710 8 сакавіка 1712 1 верасня 1715стаў каралём 10 мая 1774 Герцаг Анжуйскі Людовік XV — 80px Луі-Фердынанд, Дваццаць чацвёрты Дафін Францыі Людовік XV 4 верасня 1729 20 снежня 1765 — Мары-Тэрэза-Рафаэла Іспанская;Марыя Жазефа Саксонская 80px Луі-Агюст, Дваццаць пяты Дафін Францыі Людовік XV 23 жніўня 1754 20 снежня 1765 10 мая 1774стаў каралём 21 студзеня 1793 Герцаг Берыйскі Людовік XVI Марыя-Антонія Аўстрыйская 80px Луі-Жазеф, Дваццаць шосты Дафін Францыі Людовік XVI 22 кастрычніка 1781 4 чэрвеня 1789 — — 80px Луі-Шарль, Дваццаць сёмы Дафін Францыі Людовік XVI 27 сакавіка 1785 4 чэрвеня 1789 1 кастрычніка 1791тытул зменены на Каралеўскі прынц 8 чэрвеня 1795 Герцаг Нармандыі Людовік XVII — 80px Луі-Антуан, Дваццаць восьмы Дафін Францыі Карл X 6 жніўня 1775 16 верасня 1824 2 жніўня 1830стаў каралём/адрокся 3 чэрвеня 1844 Герцаг Ангулемскі Людовік XIX Марыя Тэрэза ФранцузскаяПартрэтІмяСпадчыннікДата нараджэннеКалі стаў ДафінамКалі перастаў быць ДафінамДата смерціІншыя тытулы, пакуль быў ДафінамТроннае імяДафіна
Гл. таксама Прынц Дафін Аверні Дафін В'енскі Ad usum delphini Інфант
Катэгорыя:Гісторыя Францыі