Маргарыта Аўстрыйская (25 снежня 1584, , Штырыя, Унутраная Аўстрыя — 3 кастрычніка 1611, , Іспанія) — аўстрыйская эрцгерцагіня, з 1599 каралева Іспаніі, жонка Філіпа III.

Біяграфія

Дачка эрцгерцага Карла II, сына імператара Фердынанда I і герцагіні Марыі Ганны Баварскай. У яе было чатырнаццаць братоў і сясцёр, сярод якіх былі каралевы Польшчы Ганна і імператар Фердынанд II. У 1599 годзе яна выйшла замуж за караля Іспаніі Філіпа III і нарадзіла яму восем дзяцей.

Дзеці Ганна (22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666), каралева Францыі, жонка Людовіка XIII. Марыя (1 лютага 1603 — сакавіка 1603) Філіп IV (8 красавіка 1605 — 17 верасня 1665), кароль Іспаніі Філіп IV. Марыя Ганна (18 жніўня 1606 — 13 мая 1646) жонка імператара Фердынанда III. Карлас (15 верасня 1607 — 30 ліпеня 1632) Фердынанд Аўстрыйскі (16 мая 1609 — 9 лістапада 1641) — кардынал-інфант, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў Маргарыта (24 мая 1610) Альфонса (22 верасня 1611)

Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Іспаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Памерлі пры родах