Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (каля 148 да н.э. — 138 да н.э.) — малалетні кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў. Сын Аляксандра I Баласа і Клеапатры Тэі.
Фактычна Антыёх не кіраваў. У 145 годзе да н.э. абвешчаны Дыядотам Трыфанам царом у процівагу Дэметрыю II Нікатару. У 142 годзе да н.э. Дыядот Трыфан зрынуў Антыёха і стаў аднаасобна кіраваць краінай, у 138 годзе да н.э. абвешчана, што Антыёх хворы і патрабуецца хірургічная аперацыя, якая, меркавана, была скарыстана для ўтойвання яго забойства Дыядотам Трыфанам.
Спасылкі
Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Памерлі ў 138 годзе да н.э. Катэгорыя:Манархі, зрынутыя ў дзяцінстве Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве Катэгорыя:Забітыя дзеці Катэгорыя:Забітыя манархі