Войшалк (ст.-рус.: Воишелкъ, ; — 18 або 23 красавіка ) — князь навагрудскі (1240-я — каля 1255, 1258—1264), вялікі князь літоўскі (1264—1267). Сын Міндоўга, вялікага князя літоўскага і караля літоўскага. Пашырыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага праз уключэнне усходнебалцкіх зямель Нальшчан і Дзяволтвы. Заснаваў Лаўрышаўскі манастыр.
Імя Крыніцы перадаюць імя таксама як Вышелк, Вышелег, Вошелег, Войселк, Волштыник, Волстыник.
Імя балцка-літоўскага паходжання з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніныT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11—13.. Адпачатная форма Vaiš-alg’as.
Першая аснова Vaiš- працягвае індаеўрапейскае *ṷeiḱ- «паселішча, дом»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1131.. Ад яго прускае *wais-pati «пані, гаспадыня дому» (ад *wais-pats «староста пляменнага паселішча»), літоўскае vieš-pats «пан, гаспадар дому», таксама бел. вёска.
Паняцце, адлюстраванае ў аснове Vaiš-, сягае племянной эпохі. Гэтая аснова адсылала да «сярэдняга» памеру сацыяльнай адзінкі (пляменнае паселішча, «вялікі дом»). Аснова But- абазначала «дом» у сэнсе адной сям’і («малы дом»), а аснова Taut- — тэрытарыяльна шырокі род, «народ» у пляменным сэнсеС. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Сборник научных трудов. М., 2004. С. 203—205, 217—218..
Другая аснова Alg- (> Elg-) звязаная з літоўскім alga «ўзнагарода», што ў раннелітоўскую эпоху мела значэнне «(ваенная) здабыча». Далей да індаеўрапейскага *algṷh-В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. М., 1975. С. 72..
Спалучэнне асноў Vaiš- і Alg- сцвярджала ў імені каштоўнасці тагачаснага раннелітоўскага грамадства — пляменнае паселішча як адзінку сацыяльнага ўладкавання і паняцце ваеннай здабычы.
Аснова Vaiš- таксама ў імёнах, ад якіх тапонімы Вайшнарышкі (< Vaiš-nor’as), Вайшкуны (< Vaiš-k-ūn’as).
Аснова Alg- — у імені тыпу Vain-alg’as «Заваёўнік здабычы», ад якога назва былой вёскі Вайнялгова (цяпер у складзе Папоўцаў у Вілейскім раёне). Тая ж аснова ў імені жыхара Дзятлава ў XV стагоддзі: «Минялку Дромутевичу Здетелцу отчина его у Здетеле»Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. C. 68. (< *Min-alg’as, *Drom-ut’is).
Хроснае імя Войшалка не вядомаNarbutt T. Dzieje starożytne narodu litewskiego. Т.4. — Wilno: Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego, 1838. — S. 181.. Васіль Тацішчаў без крыніцы адзначаў, што хроснае імя Войшалка было Васіль. Версія Тацішчава сумнеўная, бо імавернае манаскае імя князя — Лаўрыш (Лаўрын, Лаўрэнцій) пачынаецца з Л, а паводле тагачаснай традыцыі манаскае імя бралася з той жа літары, што і хроснаеЛещинский, А. И. Что в имени тебе моем?… С. 74—75..
Паходжанне і сям’я Паводле летапісу, Войшалк быў старэйшым з вядомых сыноў МіндоўгаПСРЛ. — Т. 32. — С. 26, 209.. Звестак пра маці Войшалка ў крыніцах няма. У Войшалка была сястра, яе імя не вядома — жонка Шварна Данілавіча, вялікага князя літоўскага ў 1267—1270 гадах. Браты Войшалка — Рукля і Рупейка — значна маладзейшыя за яго, абодва забіты разам з Міндоўгам. Зыходзячы з розніцы ва ўзросце, маці Войшалка і яго сястры была не княгіня Марта — маці Руклі і Рупейкі, а ранейшая жонка Міндоўга, звестак пра якую нямаNarbutt, Т. Dsieje staroźytne narodu Litewskiego. — T. 4. — Wilno, 1838. — S. 181..
У дакуменце ад 1254 года названы сыны Міндоўга і Марты — Герстухен і Рэплеў. Невядома, ці пад гэтымі імёнамі маюцца на ўвазе Рукля і Рупейка, ці гэта два іншыя сыны.
Расійскі гісторык XVIII ст. Васіль Тацішчаў паведамляў без крыніцы, што маці Войшалка была цвярской княжнойТатищев, В. Н. История Российская. — Т. V. — Ленинград, 1965. — С. 45.. Аднак цяпер звесткі Тацішчава, не пацверджаныя крыніцамі, лічацца сумнеўныміТолочко А. «История Российская»…Горовенко А. В. Меч Романа Галицкого… С. 261—332., скепсіс да ўнікальных звестак Тацішчава выказвалі і раней, у т.л. М. С. Грушэўскі, А. Я. Прэснякоў, С. Л. Пешціч, Я. С. Лур’е і інш., былі і прыхільнікі верагоднасці, сярод іх вылучаліся Б. А. Рыбакоў, А. Шахматаў, М. М. Ціхаміраў, а сярод сучасных А. В. Маёраў.
Біяграфія
Першыя звесткі Час нараджэння Войшалка не вядомы, 1223 год пададзены ў храналагічнай табліцы гіторыка XIX ст. Тэадора Нарбута, па яго словах, складзенай паводле фрагментаў рукапісу вялікалітоўскага дзеяча XVI ст. Аўгусціна РатундусаNarbutt, Т. Dsieje staroźytne narodu Litewskiego. — T. 3. — Wilno, 1838. — S. 609..
Асноўныя звесткі пра жыццё Войшалка змешчаны ў Галіцка-Валынскім летапісе (ГВЛ), які напісаны ў сярэдзіне і дапоўнены ў канцы XIII ст. невядомымі аўтарамі. ГВЛ захаваўся ў некалькіх спісах, у т. л. у складзе Іпацьеўскага летапісу (XV ст.). Даты ў Іпацьеўскім спісе ГВЛ унесены пазней, таму даціроўка падзей там недакладная.
Пад 1253 годам у ГВЛ згадваецца не названы імем сын Міндоўга, якога Міндоўг паслаў ваяваць ваколіцы Турыйска ва Уладзімірскім княстве — у адказ на рабаванне галіцка-валынскімі войскамі зямель Міндоўга. Пра іншых дарослых сыноў Міндоўга няма звестак, таму думаюць, што гэтым сынам быў Войшалк. Паход здзяйсняўся падчас вайны 1249—1254 гадоў паміж Міндоўгам і яго пляменнікамі — Таўцівілам і Эдзівідам Даўспрункавічамі, якіх падтрымліваў галіцкі князь Даніла Раманавіч.
Прыняцце манаскага чыну Упершыню Войшалк пэўна згаданы летапісам пад 1255 годам, калі ад імя Міндоўга заключыў мір з Данілам Раманавічам, выдаў сваю сястру замуж за малодшага сына Данілы — Шварна Данілавіча, а сам прыбыў да Данілы Раманавіча ў Холм (сталіцу Галіцкага княства) і прыняў манаскі чын. Сыну Данілы Раманавіча — Раману Данілавічу — Войшалк перадаў «Новагародак ад Міндоўга, а ад сябе Слонім і Ваўкавыск».
Іншы летапісец (летапіс складаўся двума рознымі аўтарамі і ў розныя гады) піша, што Войшалк прыбыў не ў Холм, а ў ранейшую сталіцу — Галіч, з намерам прыняць манаскі чын, і тады ж ахрысціў Юрыя Львовіча (сына белзскага князя Льва Данілавіча, унука Данілы і будучага князя галіцкага). А пасля пайшоў у Палонінскі манастыр да ігумена Грыгорыя і там пастрыгся ў манахі. thumb|Гарадзішча сярэдневяковага Наваградка. Гэты ж летапісец адзначыў, што Войшалк пачынаў княжыць у Новагародку як язычнікам і зрабіў шмат зла, а затым ахрысціўся і змяніўся на дабро. Украінскі гісторык П. П. Талочка лічыць, што характарыстыка Войшалка-язычніка далёкая ад рэальнай і летапісцу яна спатрэбілася, каб выразна паказаць ператварэнне язычніка ў хрысціяніна. Такі прыём — супрацьпастаўленне язычніцкай цемры і хрысціянскага святла — здаўна ўжываўся ў летапісанні, імаверна, летапісец пазычыў яго з больш ранняга кіеўскага летапісу.
Зыходзячы з гэтых летапісных паведамленняў, імаверна, у Новагародку Войшалк княжыў (быў намеснікам Міндоўга) з 1240-х гадоў.
У манастве Пасля трох гадоў жыцця ў Палонінскім манастыры Войшалк адправіўся ў паломніцтва да гары Афон у Візантыю, але не здолеў дайсці праз «мяцеж» у землях на дарозе, вярнуўся і заснаваў манастыр у Панямонні:
«Воишелкъ же не може доити до Ст҃ѣи Горѣ . зане мѧтежь быс̑ великъ тогда в тъıхъ землѧх̑ . и приде ѡпѧть в Новъгородокъ . и оучини собѣ манастырь . на рѣцѣ на Немнѣ . межи Литвою и Новъıмъгородъкомъ . и тоу живѧше.»ПСРЛ. — Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. — Стлб. 859.
«Войшалк не змог дайсці да Святой Гары, бо вялікі мяцеж быў тады ў тых землях, і прыйшоў зноў у Наваградак; і ўчыніў сабе манастыр на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»Паводле артыкула: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net. — 2008. — 27 чэрвеня..
thumb|Урочышча у в. Лаўрышава, дзе першапачаткова размяшчаўся манастыр. Свята-Успенская царква XVIII ст. Манастыр «на Нёмане паміж Літвой і Наваградкам» атаясняюць з Лаўрышаўскім, вёска, якая ўтварылася каля манастыра, называецца Лаўрышава (з-за патранімічнага суфікса і канчатка, лічыцца, што назва ўтворана ад інацкага імя Войшалка — Лаўрыш, Лаўрын або Лаўрэнцій). Войшалк пражыў у гэтым манастыры каля года. У летапісе адзначана, што Міндоўг дакараў яго за манаскае жыццё.
Вяртанне да княжацкага жыцця Паводле летапісных звестак, каля 1257—1258 года на Літоўскую зямлю і Нальшаны напалі войскі мангола-татарскага ваеначальніка Бурундая і галіцка-валынскіх князёў. Войшалк выйшаў з манастыра, і разам са стрыечным братам Таўцівілам (які да гэтага часу памірыўся з Міндоўгам) захапіў Рамана Данілавіча (галіцкага князя, якому сам раней перадаў Новагародак). Пасля Раман у летапісу не згадваецца — магчыма, ён загінуў, а Войшалк зноў сеў на новагародскім стальцы. thumb|Пінскі Ляшчынскі манастыр. Літаграфія 1875 г. па малюнку з натуры Н. Орды 1868 г. Успенская царква 1746 г. У 1263 годзе у выніку змовы быў забіты Міндоўг і два яго малодшыя сыны, а затым і яго пляменнік Таўцівіл. Сталец вялікага князя літоўскага заняў іншы пляменнік Міндоўга і адзін са змоўшчыкаў — Транята. Войшалк уцёк у Пінск.
Пра месца жыцця Войшалка ў Пінску летапіс не паведамляе; традыцыйна лічыцца, што ён жыў у Ляшчынскім Свята-Успенскім манастыры ў прадмесці Пінска — Лешчы (цяпер парк у Пінску).
На стальцы вялікага князя У 1264 годзе Транята забіты ранейшымі конюхамі Міндоўга. Войшалк з пінскім войскам вярнуўся ў Новагародак, злучыўся з дружынай новагародскіх баяр і пайшоў усталёўваць сваю ўладу ў Літве, і «нача княжити во всей земли Литовской» — стаў вялікім князем літоўскім. Паводле летапісу, у Літоўскай зямлі ён вынішчыў шмат сваіх ворагаў, а астатнія «разбегліся хто куды».
Прызнаў уладу Васількі Раманавіча, княжыў разам са Шварнам Данілавічам. З дапамогаю Васількі і Шварна заваяваў Нальшчаны і Дзяволтву.
Вяртанне ў манаства і гібель Паводле летапісу, у 1267 годзе Войшалк вырашыў поўнасцю перадаць вялікае княжэнне літоўскае Шварну Данілавічу. Шварн адгаворваў яго ад такога рашэння. Аднак Войшалк адказаў, што заставацца князем яму не дазваляюць грахі, і што зямлю ён пакідае ўпарадкаванай. Войшалк пайшоў у манастыр у г. Уграўск на Валыні, Шварн застаўся княжыць у Вялікім княстве Літоўскім.
У красавіку 1267 года Леў Данілавіч, ужо князь галіцкі, запрасіў на сустрэчу князя валынскага Васільку Раманавіча і праз яго — свайго кума Войшалка. Войшалк не давяраў Льву і не хацеў ехаць, але паехаў на заруку Васілька. Прыехаўшы ва Уладзімір, Войшалк спыніўся ў манастыры св. Міхаіла Вялікага. 18 (ці 23) красавіка Васільку, Льва і Войшалка паклікаў на абед немец Маркольт. Затым Васілька паехаў дадому спаць, а Войшалк вернуўся ў манастыр. Аднак Леў прыехаў за нім і ўгаварыў яго працягнуць пір, падчас якога забіў Войшалка. Летапісец адзначае, што Леў зрабіў гэта па д’ябальскаму падбухторванню, з-за зайздрасці ад таго, што Войшалк перадаў княжэнне ў літоўскай дзяржаве не яму, а яго брату Шварну.
Войшалк быў пахаваны ў царкве св. Міхаіла Вялікага.
У крыніцах
Галіцка-Валынскі летапіс Найбольш раннія і шырокія звесткі пра Войшалка дае Галіцка-Валынскі летапіс (ГВЛ), якая была крыніцай для пазнейшых перапрацовак — ужо ў XIV ст. іх агіяграфічныя версіі былі ў Вялікім Ноўгарадзе і Пскове, а ў XVI ст. сюжэт увайшоў у легендарную частку беларуска-літоўскіх летапісаў. Пратографам усіх паўночнарускіх і маскоўскіх аповедаў XV—XVI ст. пра Войшалка быў Наўгародскі першы летапіс (НПЛ)Охотникова В. И. Повесть о Довмонте. — Л., 1985. — С. 109—116.. Стрыйкоўскі быў знаёмы са звесткамі ГВЛ праз беларуска-літоўскі летапіс блізкі да Хронікі Быхаўца. Таму вывучэнне менавіта звестак ГВЛ мае найважнейшае значэнне.
Войшалк і «Аповесць пра Варлама і Іасафа»