Нікій () (каля 469 да н.э., Атыка — 413 да н.э., Сіцылія) — афінскі палітык і палкаводзец. Падчас Пелапанескай вайны ўзначаліў шэраг паспяховых аперацый супраць Спарты і яе саюзнікаў, праявіўшы выключную асцярожнасць і разважлівасць. Нягледзячы на гэта, быў правадыром мірнай партыі. Дамогся заключэння ў 421 да н.э. нетрывалага Нікіева міра. Пасля парушэння міра ў 415 да н.э. быў супраць сваёй волі прызначаны кіраўніком авантурнай ваеннай экспедыцыі ў Сіцылію супраць Сіракуз. У 413 да н.э. пасля няўдалай аблогі Сіракуз, якая скончылася паражэннем афінскіх войскаў, Нікій быў узяты сіракузянамі ў палон і пакараны смерцю.
Літаратура
Корзун М. С. Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до нашей эры, Минск, 1975; Плутарх Никий, в кн. Сравнительные жизнеописания, М. 1999; Фукидид История, М., 1993.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Палітыкі Старажытнай Грэцыі