Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя (сакавік 1917, вёска Смалічы, , Мінская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1935 годзе скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 годзе — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута, быў накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадскую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газеты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая часць трапіла ў акружэнне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк з лагера і вярнуўся дадому. Па некаторых звестках па прапанове камандавання партызанскага атрада ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадскую школу. У верасні 1942 г. перабраўся ў Слуцк, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў снежні 1942 года была выдана правакатарам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1938 года.

Расстраляны немцамі 23.02.1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.

Творчасць У 1932 г. мазырская газета «Палеская праўда» змясціла апавяданне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданнем выйшла кніга апавяданняў «Любоў» (1938, 1939).

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Памерлі 23 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1943 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Слуцку Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Расстраляныя