Раёны Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (), ці «Муніцыпалітэты катэгорыі C» — гэта акругі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, у склад якіх уваходзіць пераважна сельская мясцовасць. Раёны падзяляюцца на мясцовыя муніцыпалітэты.
Некаторыя часткі ПАР з-за іх маланаселенасці не ўваходзяць у склад ніводнага з мясцовых муніцыпалітэтаў — такімі, да прыкладу, з'яўляюцца тэрыторыі нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Такія землі кіруюцца наўрост урадамі раёнаў, і таму вядомыя як тэрыторыі раённага падпарадкавання ().
Спасылкі Government Communication & Information Services (2005) Categories of municipalities Parliament of the Republic of South Africa (1996) Constitution of the Republic of South Africa, Chapter 7: Local Government Parliament of the Republic of South Africa (1998) Local Government: Municipal Structures Act , Act 117 of 1998. South African Local Government Association