Сноўка — гідронім:

Рака Сноўка, прыток Даколькі — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток Даколькі Рака Сноўка, прыток Ушы — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток Ушы (прыток Нёмана)

Этымалогія Літоўскі лінгвіст К. Буга першым звярнуў увагу, што назва нёманскай Снові (у XVI ст. ужывалася форма назвы тыпу «Сновь», жаночага роду) зусім ідэнтычная назве Снові ў басейне Дзясны (цяпер Сноў, але раней і тут «Сновь»), а таксама блізкая назве рэчкі Сновы, што яшчэ далей на ўсходзе, за Курскам (і таксама ў басейне Дзясны). Следуючы за сваёй міграцыйнай тэорыяй, ён аднёс назву нёманскай Снові да назваў, якія мелі былі быць прынесеныя з-за Прыпяці, «са славянскай прарадзімы»K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883—884..

Яшчэ адна Снова — далей за Курск, прыток Верхняга Дона. Яшчэ далей, на Ніжнім Павоччы, ёсць рака Сноведзь.

Украінскія даследчыкі летапісных геаграфічных назваў Паўднёвай Русі ў назвах дзесенскага Снова, нёманскай Сноўкі і іншых бачылі або элемент -сн- (як у гідронімах Дзясна, Туросна, Снежаць), або індаеўрапейскі корань *(s)nāu- «плысці, цячы»Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144..

Паводле індаеўрапеіста Ю. Покарнага, корань *snāu- гэта варыянт індаеўрапейскага *snā- з развітым кустом вытворныхJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 105.. Лексікі ад гэтага кораня, уключаючы паўдзясятка яго варыяцый, вядомыя на сёння балцкія мовы, як і блізкія ім славянскія, не захавалі.

Гл. таксама Сноў

Зноскі