Воўпаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў в. Кавалі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаная на рацэ Рось. Вызначаная магутнасць 500 КВт.
Воўпаўская ГЭС працуе на абсталяванні ўстаноўленным у 1950-я гг. Да 1999 эксплуатацыяй ГЭС займаліся супрацоўнікі мясцовых электрычных сетак, яны выконвалі дробныя рамонты, якія не патрабавалі спецыяльных ведаў. Бягучыя і капітальныя рамонты абсталявання не рабіліся. Адсутнасць тэхнічнай дакументацыі і спецыяльных ведаў, няведанне правілаў эксплуатацыі гідраэнергетычных збудаванняў прычынілася да частковага размыву рысбермы на Воўпаўскай ГЭС, бо пропуск паводкаў ажыццяўляўся толькі адным затворам з шасці.
Літаратура Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45.
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Кавалі (Ваўкавыскі раён)