Цяцерынская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Магілёўскай вобласці, размешчаная на рацэ Друць. Вызначаная магутнасць 370 кВт.

Будаўніцтва Цяцерынскай ГЭС пачалося ў 1952, пуск ў эксплуатацыю адбыўся ў 1955 на пярэдадні кастрычніцкіх святаўГазета паведамляла… С. 484.. Вызначаная магутнасць 300 кВт. У адпаведнасці з праектам гадавая выпрацоўка станцыі ацэньвалася ў 1,187 млн кВт·гадзін.Вадап'ян М. … Станцыя забяспечвала электраэнергіяй 6 калгасаў і г.п. Круглае. У 1993—1996 Цяцерынская ГЭС капітальна адрэмантаваная, рэканструяваны гідратэхнічныя збудаванні і вадасховішча, выкананы работы па добраўпарадкаванню прылягаючай да вадасховішча тэрыторыі. Усталяваныя дзве турбіну агульнай вызначанай магутнасцю 370 кВт. Работы выконвала ТАА «Белэнергарэмналадка». Урачыстае адкрыццё адноўленага гідраэнергавузла адбылося 15.11.1996Водопьян Н. ….

Цяцерынскую ГЭС абслугоўвае 1—2 чалавекі. За люты 1998 ГЭС выпрацавала 108 тыс.кВт·гадзін электраэнергіі. За 2005 год выпрацоўка Цяцерынскай ГЭС ацэньвалася ў 1,170 млн.кВт·гадзін. Вадасховішча плошчай 461 га з'яўляецца месцам адпачынку.

У межань ГЭС працуе толькі 8 гадзін на суткі, болей не дазваляе ўзровень вады ў вадасховішчы — за 8 гадзін працы ГЭС узровень вады падае на 0,2 метры, большае падзенне пашкодзіць навакольнаму асяроддзю, таму ўзровень кантралюецца прыродаахоўнымі органамі. Поўныя суткі ГЭС працуе ў вясновае разводдзе, але толькі ва ўмовах не хуткай, а павольнай вясны, бо калі ўзровень вадасховішча павышаецца дужа хутка яго скідваюць без рабочай нагрузкі турбін.Кубеко В. ГЭС местного…

Літаратура Вадап'ян М. Жыві, працуй, адроджаная ГЭС! / М. Вадап'ян // Сельскае жыццё. — 1996. — 23 ліст. Водопьян Н. Тетеринской ГЭС — 50 // Сельскае жыццё. — 2005. — 12 ліст. Газета паведамляла… : па старонках Круглянскай раённай газеты «Ленінскі сцяг» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 484. Кубеко В. ГЭС местного значения // Народная Газета. — 2008. — 24 верасн.

Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Круглянскі раён Катэгорыя:1955 год у Беларусі