Якаў Паўлавіч Навуменка (, Орша — , Севастопаль) — беларускі спявак. Народны артыст Беларусі (2011).

Біяграфія Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі. Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе яго настаўнікамі былі Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гелена Веліканава.

Выканаўца песень «Бывайце здаровы», «Заручоныя», «Гуляй, казак», «Трэба проста жыць» і інш. У 2007 годзе на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» прадставіў новую сольную праграму «Залатыя песні». Для яго пісалі песні кампазітары Алег Елісеенкаў, Алег Моўчан, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік, Васіль Раінчык на вершы паэтаў Аляксандра Лягчылава, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Туравай. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Яго песні спявалі такія калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».

Пацярпеў падчас бойкі 19.8.2012, праз пяць дзён у рэанімацыі памёр.http://nashaniva.by/?c=ar&i=79053

Прэміі і ўзнагароды «За значны асабісты ўнёсак у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва» Я. Навуменку была абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. ЛукашэнкаБеларускі спявак Якаў Навуменка сканаў ва Украіне (абноўлена) . У 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Рэспублікі Беларусь.Якаў Навуменка атрымаў званне народнага артыста. У 1988 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Новыя імёны»На песенным полі платы не патрэбныя.

Літаратура

Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Оршы Катэгорыя:Памерлі ў Севастопалі