«П’яны карабель» () — сторадковая вершаваная паэма Арцюра Рэмбо, напісаная ім у сямнаццацігадовым узросце ўлетку 1871 года ў Шэрлевілі. У верасні 1871 года Рэмбо ўключыў гэту паэму ў ліст да Поля Верлена, з якім пазней сустрэўся ў Парыжы.

Паэма складаецца з 25 александрыйскіх катрэнаў з рытмічнай схемай a/b/a/b/: Où, teignant tout à coup les bleuités, délires Et rythmes lents sous les rutilements du jour, Plus fortes que l’alcool, plus vastes que nos lyres, Fermentent les rousseurs amères de l’amour ! Дзе сатанее сінь і згуба проста поруч, Дзе новы дзень святлом сцішае прагны вір, Дзе пенаю рудой кахання бродзіць горыч — Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!

На беларускую мову верш пераклалі Рыгор БарадулінВыбраныя творы / Рыгор Барадулін. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 596 с., л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). С. 531—534., Андрэй Хадановіч і іншыя.

Крыніцы

Спасылкі

«Le Bateau ivre» па-французску Аўдыё-версія па-французску «П’яны карабель» на ПрайдзіСвеце ў перакладзе Андрэя Хадановіча

Катэгорыя:Творы 1871 года Катэгорыя:Паэмы Катэгорыя:Творы на французскай мове