Лоўчыя прылады — прылады і прыстасаванні, якія служаць для лоўлі жывёл (паляўнічныя прылады), рыб (рыбацкія прылады), насякомых. Асобна выдзяляюцца прылады для лоўлі грызуноў і пчалярскія прылады.
Рыбацкія прылады паводле паводле прынцыпу дзеяння і спосабу лоўлі падзяляюцца на: невады зімовы невад (вялікі невад) летні невад (падвалока) брэдзень (браднік, валачок, браданік), валакуша, крыга, лата, мутнік (яршавік) сеткі, паводле будовы: аднасценная сетка трысценная сетка (трыгубіца) сеткі, паводле спосабу лоўлі: стаўныя трыгубіца плаўныя (загонныя) уклейніца стаўныя пасткі буч (кош, вярша), ез, закот, кацец, настаўка, нерат, венцер, скрыпка, ват, жак, каробка, мярэжа, паплаў, сак рухомыя пасткі волак, брадан, кломля, лібіла, падсака, сачок, сіло (пятля), таптуха, хапун (павук) кручковыя снасці прынадная вуда паплаўковая вуда звычайная вуда, якарная вуда донная вуда донка, жэрліца, старажня, перавалока імітацыйная вуда блісня, дарожка, драка, матылёк ударныя прылады прылады, якія нанізваюць рыбу зверху восць прылады, якія падчэпліваюць рыбу знізу крук, багор прылады, якія глушаць рыбу пад лёдам дубіна, чакуха, чурка дапаможныя прылады баба, прыстасаванне, каб падцягваць невад; боўт, шост, каб наганяць рыбу; бычок, прыстасаванне, каб захоўваць рыбу ў вадзе; вараток, прыстасаванне, каб падцягваць лодку да невада; клок, прылада, каб падвабліваць самоў; пешня, прылада для прабівання палонак; сашыла, вілы для прагону пад лёдам жэрдкаў з вяроўкамі; сцябла, прыстасаванне для перавозкі рыбалоўных сеткаў у лодцы.
Паляўнічыя прылады звычайна найперш улучаюць паляўнічую зброю: абушныя прылады доўбня, булава, сякера, кісцень колкія прылады рагаціна, дзіда, кап’ё, дроцік сечныя прылады кінжал, стылет, меч, шабля кідальныя прылады прашча, лук, арбалет, стрэльба.
Апроч гэтага, уласна лоўчыя паляўнічыя прылады падзяляюцца на: загонныя прыстасаванні ваўкаўня, засека (двухсценак, сценка), лоўчая яма самалоўныя нерухомыя пасткі пасткі ўшчымляльнага дзеяння залезы, ступа, ступіца, кола, сіло, сетка, капкан пасткі ўдарнага дзеяння ашчэп, кляпцы, сланцы, торгала дапаможныя лоўчыя прылады абцугі; кляшчы, драўлянае паляўнічае прыстасаванне, якое ўжывалася, каб выцягваць лісоў з нораў.
У пчалярскія прылады вылучаюцца вабік, накроп, прывой, раёўня і інш.
Літаратура Ламака В. Намінацыі лоўчых прыладаў у беларускіх слоўніках // С. 26, 27.
Катэгорыя:паляванне Катэгорыя:рыбалоўства Катэгорыя:пчалярства