Гра́ўжышкі (, , літ. Gráužiškės) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Граўжышкоўскага сельсавета.
Насельніцтва 523 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад горада Ашмяны, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.
Назва Ёсць літоўскія прозвішчы Grauža, Graužyshttps://pavardes.lki.lt/?pv=23fd267019a5850c88f306c99f89285a, латышскае Graužshttps://uzvardi.lv/surname/827850. У гэтым жа рэгіёне - Граўжы.
Згодна з легендарным аповедам "Хронікі Быхаўца", Граўжышкі былі заснаваныя літоўцам на імя Гроўжыс ("Гровжис"). Гроўжыс, Грумпіс і Эйкшыс, паводле тэксту Хронікі, прыбылі на ўсход разам з Гердзівілам, сынам Мантвіла, легендарнага князя літоўскай Жамойці. Гердзівіл заснаваў Наваградак і потым Горадню. Грумпіс заснаваў Ашмяны, Эйкшыс — Эйшышкі.
Гісторыя У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню згадваюцца ў XIII ст. Каля 1495 у паселішчы збудавалі касцёл. У 1518 Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1588 маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ва ўладанні кашталяна віцебскага Мельхіёра Граўжы-Сноўскага, у кан. XVI ст. — кашталяна мсціслаўскага Станіслава Нарушэвіча.
На мяжы XVI—XVII стст. Граўжышкі належалі Камаеўскім, якія ў 1605 правалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Мікалаю Корсаку. Пазней мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кірдзеяў (за імі адбудавалі стары касцёл), Ромераў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У другой пал. XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пач. XX ст. Конанцавы. У 1880-я ў мястэчку было 22 двары, касцёл, школа; рэгулярна праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).
У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У сакавіку 2008 у Граўжышках разабралі стары драўляны касцёл.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 — каля 230 чал. XX стагоддзе: 1905 — 229 чал.; 1931 — 361 чал., 54 двары; 1970 — 271 чал., 67 двароў; 1993 — 518 чал., 190 двароўВалерый Шаблюк. Граўжышкі // С. 117..
Інфраструктура У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта.
Славутасці
Званіца Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1992)
Страчаная спадчына Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Вядомыя асобы Зінаіда Канстанцінаўна Скачкоўская (1912–1994)
Літаратура
Graużyszki // S. 799.
Спасылкі
Катэгорыя:Граўжышкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства