Васі́ль Бары́савіч Далгалёў (нар. , г. Рагачоў) — беларускі палітык і дыпламат.
Адукацыя У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і ў 1996 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Кандыдат эканамічных навук, магістр знешнеэканамічнай дзейнасці. Аўтар больш 20 навуковых прац і манаграфій.
Біяграфія Да 10 красавіка 1995 года быў дэпутатам Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. №3698-XII "О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Долголева В.Б." .
З 4 жніўня да 10 кастрычніка 1995 года быў начальнікам Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 4 августа 1995 г. №297 "О назначении В.Б.Долголева Начальником Службы контроля Президента Республики Беларусь" Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 1995 г. №412 "О назначении В.Б.Долголева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь" . 10 кастрычніка 1995 года быў прызначаны намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 20 кастрычніка таго ж года быў уключаны ў склад калегіума Савета міністраўПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №585 "О включении в состав Коллегии Кабинета Министров Республики Беларусь В.Б.Долголева и Л.Г.Синицына" . 2 снежня 1998 года быў прызначаны першым намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 1998 г. №579 "О назначении В.Б.Долголева Первым заместителем Премьер-министра Республики Беларусь" .
З 13 сакавіка 2000 года да 9 сакавіка 2004 года быў старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэтаУказ Президента Республики Беларусь от 13 марта 2000 г. №131 «О назначении В. Б. Долголева председателем Брестского облисполкома» Указ Президента Республики Беларусь от 9 марта 2004 г. №131 «Об освобождении В. Б. Долголева от должности председателя Брестского облисполкома» .
З 24 кастрычніка 2000 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканняУказ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 2000 г. №608 «О назначении В. Б. Долголева членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь» . 25 сакавіка 2004 года быў прызначаны Падпаўночным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 25 марта 2004 г. №154 "О назначении В.Б.Долголева Полномочным представителем Президента Республики Беларусь - Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь" , у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутатаПостановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 13 апреля 2004 г. №542-СР2/X "О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Долголева В.Б." .
4 жніўня 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай ФедэрацыіУказ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №494 «О назначении В. Б. Долголева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянным представителем Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , адстаўлены быў 8 снежня 2011 годаУказ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 505 «Об освобождении от должности В.Б.Долголева» .
З сакавіка 2012 года — саветнік старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».
Узнагароды Ордэн Пашаны (21 лістапада 2001 года)Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 2001 г. №687 "Аб узнагароджанні работнікаў дзяржаўных органаў, органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь" Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (16 мая 2011 года)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2011 г. № 613 "Аб узнагароджанні В.Б.Даўгалёва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 года)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 2000 г. №331 "Аб узнагароджанні В.Б.Далгалёва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Біяграфія на старонцы пасольства ў Расіі (па стане на 25 лістапада 2009 года) Кто есть кто в Республике Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі