І́гар Віта́льевіч Войтаў (нар. 15 жніўня 1961, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2016 года рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1983), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1996). Доктар тэхнічных навук.

У 1993—1994 гадах працаваў у камітэце па экалогіі БССР.

У 1994—2002 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў.

У 2002—2005 гадах быў працаўніком Геаграфічнага факультэта БДУ.

З 2005 года быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны старшынёй гэтай установы УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 июня 2009 г. № 346 О назначении И. В. Войтова Председателем Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь . Фармальна адстаўлены з пасады намесніка старшыні быў толькі 3 дні пасля ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 чэрвеня 2009 г. № 843Аб вызваленні І. В. Войтава і І. І. Шчэрбы ад займаемых пасад.

3 сакавіка 2016 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Узнагароды 12 жніўня 2011 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 августа 2011 г. № 1091 «Аб узнагароджанні І. В. Войтава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (5/34305) .

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэктары БДТУ