Белаазё́рск () — горад раённага падпарадкавання ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчаны за 27 км ад горада Бяроза каля возера Белае, за 136 км ад Брэста і 33 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Мінск—Брэст.

Гісторыя Узнік у 1958 годзе на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. Першы прамысловы ток станцыя дала ў 1961 годзе. Магутнасць 920 тыс. кВт. У 1967 годзе пушчаны апошні 6-ы блок (на пачатку 1970-х г. ДРЭС выпрацоўвала 22,96 млрд кВт гадз.).

З 12 студзеня 1960 года рабочы пасёлак Бярозаўскі, цэнтр Бярозаўскага пасялковага Савета, у склад якога былі перададзены вёскі скасаванага Ніўкаўскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб утварэнні на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці рабочага пасёлка Бярозаўскі ад 12 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 1.. Сюды былі пракладзены шаша ад Бярозы, чыгуначная лінія да станцыі Бронная Гара. З 25 чэрвеня 1960 года рабочы пасёлак Белаазёрск, цэнтр Белаазёрскага пасялковага СаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб перайменаванні рабочага пасёлка Бярозаўскі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 25 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 15 студзеня 1963 года пасёлак абласнога, з 27 студзеня 1965 года — раённага падпарадкавання. У 1962—1963 гг. у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка перапрацаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1966 годзе створана ПТВ-82. 3 16 верасня 1970 года — горад раённага падпарадкавання.

15 сакавіка 1971 года ўтвораны Белаазёрскі сельсаветРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310)..

З 1991 года горад у незалежнай Беларусі.

Мясцовыя выбары 2003 года завяршыліся перамогай дэмакратычных грамадскіх актывістаў, а іх лідар Юрась Губарэвіч стаў намеснікам старшыні гарсавета. Гэта, напэўна, быў адзіны горад, дзе пры існым рэжыме дэмакраты атрымалі большасць. Але ў хуткім часе былі праведзены давыбары, на якіх улады прыцягнулі сваіх людзей. У той жа час на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі было прынята рашэнне пра адмысловую праграму для развіцця горада, туды ўклалі шмат грошай — на рэканструкцыю, на інфраструктуруnashaniva.by.

Насельніцтва

XX стагоддзе: 1970 — 3591 чал.; 1994 — 12,4 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 12 984 чал.; 2009 — 12 519 чал. (перапіс); 2016 — 12 468 чал.; 2017 — 12 421 чал.

Эканоміка Дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны завод, завод ячэістэга бетону, камбінаты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, доследная рыбаводна-садковая гаспадарка, хлебазавод, фабрыка спартыўнага абутку (сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме», створана ў 1993, цяпер акцыянернае таварыства).

Інфраструктура ПТВ-82 электрамеханікаў, 3 сярэднія і музычная школы, філіял Бярозаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца (на 330 ложкаў), паліклініка, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Памятныя і гістарычныя мясціны

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага (1992—1994) Брацкая магіла савецкіх воінаў партызан У цэнтры горада пахаваны 49 воінаў і партызан, у тым ліку 16 лётчыкаў 130-га хуткаснага, 207 і 212-га далёкага дзеяння бамбардзіровачных авіяпалкоў, якія 22 чэрвеня 1941 года нанеслі ўдары па нямецка-фашысцкім захопнікам ў раёне Бяла-Падляскі і загінулі. У 1973—1974 гадах астанкі лётчыкаў, воінаў і партызан перапахаваны ў Белаазёрску. У 1976 годзе на брацкай магіле пастаўлена стэла і запалены Вечны агонь. Імем удзельніка баёў М. Т. Бугаркова названа вуліца.

Вядомыя асобы Наталля Валянцінаўна Герасімава (нар. 1963) — беларускі архітэктар. Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 1978) — беларускі палітык. Генадзь Лоска (1975—2020) — беларуска-польскі музыкант. Ніна Мацяш (1943—2008) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Серафім (свецк. Ігар Васільевіч Чыкіта; нар. 1973) — царкоўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

Гл. таксама Гарады Брэсцкай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі