Жо́дзіна () — горад абласнога падпарадкавання ў Мінскай вобласці Беларусі.
Назва
У П. Маштакова згадваецца рака Паджодзінка (прыток Плісы)П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 97.. На думку У. Тапарова, назва ракі Паджодзінка няясная, зрэшты вылучаецца корань жод-/жад-, які ўтварае шэраг гідронімаў на старой балцкай тэрыторыі Верхняга ПадняпроўяВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202..
На думку А. Ванагаса, літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys могуць быць звязаныя з літ. žãdinti «будзіць, падымаць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396..
У. Тапароў згадвае як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологических парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205..
Геаграфія Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.
Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.
Пад уладай Расійскай імперыі З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.
Найноўшы час У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ), завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і КрушынкіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Жодзіна, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).
З 1963 года — горад абласнога падпарадкавання.
У 1964 годзе да Жодзіна былі далучаны вёскі Судабоўка і Дымкаўка.…Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка …
Насельніцтва
XVIII стагоддзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал. XIX стагоддзе: 1897 год — 697 чал. XX стагоддзе: 1970 год — 22 тыс. чал. (22,1 тыс. чал.); 1991 год — 56 тыс. чал.; 1995 год — 59,1 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 577 чал.; 2010 год — 61 822 чал.; 2011 год — 62 075 чал.; 2012 год — 62 432 чал.; 2013 год — 62 696 чал.; 2014 год — 63 157 чал.; 2015 год — 62 560 чал.; 2016 год — 63 888 чал.; 2017 год — 64 303 чал.
Рэлігія Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» Свята-Міхайлаўская царква Петра-Паўлаўская царква Касцёл Маці Божай Фацімскай Баптысты сёмага дня Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў
Эканоміка Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.
ААТ «Жодзінскі вопытна-эксперыментальны завод „Рэміз“»
Сацыяльная сфера
Адукацыя Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе: 14 установы дашкольнай адукацыі, 7 школ, 2 гімназіі, з якіх адна жаночая, Прафесійны ліцэй, Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж.
Культура і грамадства Цэнтральная гарадская бібліятэка — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна.
Сродкі масавай інфармацыі Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «»http://www.zhodinonews.by. Выдаецца са студзеня 1991 г.
Славутасці Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я) Цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я) Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна 2 ліпеня 1944 года сіламі 3-яй танкавай брыгады 5-га танкавага войска. Быў усталяваны Ў 2010 годзе ў гарадскім скверы Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву Фігура Божай Маці (2021)
Страчаная спадчына Царква Св. Міхала Архангела (1864).
Спорт Футбольны клуб «Тарпеда-БелАЗ» Стадыён «Тарпеда»
Вядомыя асобы
Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Мікалай Астапковіч (нар. 1954) — шматразовы чэмпіён свету па веславанню на байдарках і каноэ. Раман Аляксандравіч Галоўчанка (нар. 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Беларусі. Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 1956) — беларускі вучоны. Мікіта Крыўцоў (1992—2020) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пётр Іванавіч Купрыянаў (1926—1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Эдуард Аляксандравіч Пятровіч (нар. 1939) — вучоны-эканаміст, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР. Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (нар. 1958) — беларускі пісьменнік, перакладчык, выдавец. Марына Новік (нар. 1984) — беларуская лёгкаатлетка, шматразовая чэмпіёнка Беларусі. Сяргей Гудзілін (нар. 1987) — беларускі фотажурналіст, фатограф.
Сімволіка горада
Герб і сцяг горада
Гімн горада Музыка і словы С. Ждановіча.
У Беларусі на Міншчыне,
Над ціхаплыннай Плісой,
Горад, вядомы між іншымі
Волатаў слаўнай сям’ёй.
Прыпеў:
Жыхары горада,
Шчасця, ды сто год вам,
Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,
Мірнага неба ўсім,
Сталым і маладым,
Разам ствараем лёс, разам заўжды!
Са старажытнаю назваю
Ды маладою душой,
Жодзіна, зоркаю яснаю
Ззяй на Радзіме сваёй!
Гарады-пабрацімы
Крывы Рог, Украіна (2018-2022)https://www.0564.ua/news/3344215/krivij-rig-rozirvav-pobratimski-stosunki-z-biloruskim-mistom-zodino
Галерэя
Гл. таксама Гарады Мінскай вобласці Гарады Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт Інфармацыйны партал ZHODZINA.BY Канал СТВ: Жодзіна. Падарожжы дылетанта Верш А.Хадановіча «З чаго пачынаецца Жодзіна?» Надвор’е ў горадзе Жодзіна
Катэгорыя:Гарады абласнога падпарадкавання Беларусі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1643 годзе