Юрый Цыгалка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», гуляў спачатку за гэты клуб, потым гуляў у брэсцкім «Дынама», Казахстане і Румыніі.
З 2010 года быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», з якім чатыры разы запар выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату. У сезоне 2013 доўгі час дапамагаў «Шахцёру» трымаць лідарства, выдаўшы «сухую» серыю з 918 хвілін. У жніўні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канец сезона.
У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Быў іграком моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2002—2003 гадах гуляў таксама за нацыянальную зборную.
Сям’я У Юрыя быў брат-блізнюк Максім (1983—2020), таксама футбаліст, які рана завяршыў кар’еру з-за траўмы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2005, 2010, 2011, 2012 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2003, 2007 У спісе 22 налйпешым ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012 Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2000 Д3 Дынама-2 6 −9 2000 Д2 Дынама-Юні 10 −13 2001 (1) Д2 Дынама-Юні 6 −5 2001 (2) Д1 Дынама (Мінск) 8 −6 2002 Д1 Дынама (Мінск) 18 −15 2003 Д1 Дынама (Мінск) 21 −19 2004 (1) Д1 Дынама (Мінск) 10 −4 2004 (2) Д2 Дынама-Юні 8 −15 2005 (1) Д1 Усход 8 −2 2005 (2) Д1 Дынама (Мінск) 4 −2 2006 Д1 Дынама (Брэст) 19 −25 2007 (1) Д1 Дынама (Брэст) 8 −10 2009 (2) Д1 Усход 10 −23 2010 Д1 Шахцёр 24 −16 2011 Д1 Шахцёр 28 −21 2012 Д1 Шахцёр 28 −21 2013 Д1 Шахцёр 20 −10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Усход Аскемен Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рымніку-Вылча Катэгорыя:Ігракі ФК Пандурый Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск