Аляксей Рыас (нар. , ) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, абаронца і паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2018).

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.

У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.

У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе, дзе выступаў да канца сезона 2022.

Міжнародная кар’ера У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу, але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).

Сям’я Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2015, 2016, 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006, 2007, 2014, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2015, 2016, 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2017

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2005 дубль Шахцёр 26 1 2006 Д1 Шахцёр 1 0 2007 Д1 Шахцёр 20 1 2008 Д1 Шахцёр 19 2 2009 Д1 Шахцёр 14 1 2010 Д1 Шахцёр 26 4 2011 Д1 Шахцёр 22 2 2012 Д1 Шахцёр 27 7 2013 Д1 Шахцёр 30 8 2014 Д1 Шахцёр 30 6 2015 Д1 БАТЭ 20 5 2016 Д1 БАТЭ 24 2 2017 Д1 БАТЭ 24 3 2018 Д1 БАТЭ 20 2 2019 Д1 БАТЭ 17 0 2020 Д1 Дынама 25 0 2021 Д1 Дынама 2 0 2022 (2) Д3 СДЮШАР Дынама 5 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СДЮШАР Дынама Мінск