Краснаярскі край — край на поўдні Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Краснаярск. Уваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, мяжуе з Якуціяй і Іркуцкай вобласцю на ўсходзе, з Тывой і Хакасіяй на поўдні і з Кемераўскай і Томскай абласцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што з'яўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб'ектаў федэрацыі.

Геаграфія Размешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расіі. Край размяшчаецца ў басейне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, гэта значыць Карскім і морам Лапцевых.

Карысныя выкапні У краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў.

Гісторыя Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня 1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі крайНаш край — всё наше! . Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні.

Насельніцтва Каля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%).

Эканоміка Дзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі.

Некаторыя архіпелагі і астравы

Архіпелаг Нордэншэльда Астравы Арктычнага інстытута Астравы Вароніна Астравы Весцяў ЦВК Астравы Гейберга Астравы Камсамольскай праўды Астравы Пятра Астравы Сяргея Кірава Востраў Візэ Востраў Свердруп Востраў Сібіракова Востраў Ушакова Каменныя астравы Плаўніковыя астравы

Вядомыя асобы Васіль Канстанцінавіч Ушакоў (1912-1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Гл. таксама Возера Віві Возера Лама

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны партал края Заканадаўства Краснаярскага края