thumb|100px|Пагон фельдфебеля Рускай Імператарскай Арміі thumb|100px|Пагон старшага сяржанта Савецкай Арміі Ста́ршы сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.

Ва Узброеных сілах СССР званне існавала з 1940 года. У Ваенна-марскім флоце яму адпавядала званне галоўны старшына. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Вядомыя старшыя сяржанты Андрэй Мікалаевіч Жук Мікалай Пятровіч Чэпік

Літаратура

Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.

Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі