Сяля́ўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 10 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.
Назва Тут вёска Сяляўшчына. На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначанае як возера Горспля (на іншым ад Сяляўшчыны беразе - вёска Горспля).
Гідраграфія Плошча паверхні возера 1,11 км². Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 3,6 м, даўжыня берагавой линии — 7,4 кам. Плошча вадазбору 4,4 км². Абъём вады ў возеры 3,99 млн м³. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 2—4 м на ўсходзе да 18 м на паўночным ўсходзе, сугліністыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3—0,5 м, пясчаныя і тарфяністыя. На паўночным усходзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні возера забалочаная пойма шырынёй да 350 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Найбольшыя глыбіні каля ўсходняга берага возера. Дно выслана сапрапелем, гліністым ілам, каля берагоў пясчанае.
Упадаюць ручаі, выцякае ручай у возера Убежа.
Экалогія Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня палосы расліннасці 10—200 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, мянтуз, карась і іншыя віды рыб.
Над возерам Каля возера аграгарадок Сяляўшчына і Дом рыбака.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы