Віктар Канстанцінавіч Гардзей (, в. Малыя Круговічы, , Брэсцкая вобласць — 23 студзеня 2025, Мінск) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гадах быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 года — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»Віктар Канстанцінавіч Гардзей належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў пасляваенны час (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

З пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Памёр 23 студзеня 2025 года ў МінскуПамёр Віктар Гардзей.

Творчасць Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе. Паэзія Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989) і інш.

Проза Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.

Пераклады Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

Прызнанне Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1979). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)

Памяць

У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дома, дзе ён жыў, у 2017 годзе ўсталявалі памятны знак.

Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»