Бабру́йка — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).
Назва Адпачатная форма рачной назвы — Бабруя. Пераход у "Бабруйка" адбыўся так жа сама, як з назваў Ашмяна, Мена стала Ашмянка, Менка (з памяншальным пашыральнікам -к-).
Бабруя — гідронім балцкага паходжання, звязаны з літоўскім bebras, babras «бабёр». Корань Babr- / Bebr- у літоўскіх "бабровых" водных назвах Babrūngas, Babrinis, Bebrė, BebrusaiA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55, 60..
Гэты корань у спалучэнні з утваральнікам -uj- сустракаецца яшчэ ў двух балцкіх гідронімах. У Літве гэта рэчка BebrujisВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177. (каля літоўскіх Радвілішак).
Яшчэ адна Бабруя была на Павоччы, на ўсходзе ад Тулы (прыток Шачы, што ўцякае ва Ўпу, якая цячэ ў Аку), цяпер "Баброўка". Там фіксавалася мясціна «въ дер. въ Окулининѣ, вверхъ Бобруйскихъ отвершковъ»Писцовыя книги XVI вѣка. Т. 2. Местности губерній: Ярославской, Тверской, Витебской, Смоленской, Калужской, Орловской, Тульской. Санкт-Петербургъ, 1877. С. 1273., там быў і летапісны старарускі "Бабруеск" (згадваецца ў "Спісе гарадоў рускіх, далёкіх і блізкіх" сярод "разанскіх" гарадоў)Шебанин Г.А. Историческая география западной части Рязанского княжества XII-начала XVI в. // «Великое княжество Рязанское: историко-археологические исследования и материалы". М.: 2005. С. 458-480. https://62info.ru/history/node/10452.
Гідраграфія Даўжыня ракі 14,5 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Каменка. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. На ўсім працягу каналізаваная. Злева ў Бабруйку ўпадае Сенкаў ручай. На рацэ горад Бабруйск (у вусці).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна