Прамакрылыя, ці прастакрылыя (Orthoptera) — атрад насякомых.

Апісанне

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 10 см. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, зеленаватае, жаўтаватае, шараватае. Ротавыя органы грызучыя. Заднія ногі скакальныя. Пярэднія крылы скурыстыя, заднія перапончатыя, у шэрагу відаў кароткія або рэдукаваныя. Брушка 10-членікавае з нячленістымі прыдаткамі — цэркамі, у самак з яйцакладам. У некаторых відаў ёсць органы слыху і гукавы апарат. Большасць расліннаедныя, ёсць драпежнікі і ўсёедныя.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Характэрна фазавая зменлівасць — полімарфізм. Адно пакаленне за год.

Арэал і экалогія

Пашыраны амаль усюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць у траве, на кустах і дрэвах, некаторыя ў глебе і на яе паверхні. На Беларусі каля 70 відаў з надсямействаў , , і .

Сістэматыка

Вядомы з верхняга карбону (каля 270 млн г. назад). 2 падатрады: з надсямействамі , , , і з надсямействамі , , , , . Каля 20 тысяч відаў.

Значэнне

Некаторыя віды — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.

Літаратура

Катэгорыя:Атрады насякомых