«Асіповічы» — беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».

У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.

У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.

У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.

Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.

У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13. У 2023 годзе «Асіповічы» хутка апынуліся ў канцы табліцы і занялі апошняе месца з 5 ачкамі, выбыўшы ў Другую лігу. Пры гэтым клуб дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі, перайграўшы на шляху «Гомель» з Вышэйшай лігі (1:0).

Папярэднія назвы 1994—1995: КРЗ 1996—2000: «Свіслач-Дах» 2001: «Свіслач» з 2002: «Асіповічы»

Цяперашні склад Станам на красавік 2024 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Ягор Дзмітрачкоў (нар. 1985) — галоўны трэнер Дзмітрый Кірдун (нар. 1979) — трэнер Аляксандр Кончыц (нар. 1965) — трэнер

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 10 22 4 2 16 19–58 10 1995 Трэцяя — Б (Д3) 10 12 4 4 4 11–10 16 1996 Трэцяя — Б (Д3) 5 26 14 5 7 43–21 47 1997 Трэцяя — Б (Д3) 1 28 23 3 2 82–15 72 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 1998 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 63–27 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 1999 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 4 22 24–74 16 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2000 Першая (Д2) 8 30 13 5 12 40–39 44 1/32 фіналу 2001 Першая (Д2) 11 28 9 4 15 34–59 31 1/32 фіналу 2002 Першая (Д2) 16 30 2 3 25 17–100 9 Вылет у Другую лігу 2003 Другая (Д3) 8 22 8 2 12 32–46 26 1/16 фіналу 2004 Другая (Д3) 3 24 16 3 5 52–17 51 1/16 фіналу 2005 Другая (Д3) 6 26 13 4 9 46–45 43 1/32 фіналу 2006 Другая (Д3) 7 32 16 3 13 61–42 46 1/16 фіналу 2007 Другая (Д3) 11 30 8 6 16 36–49 30 1/32 фіналу 2008 Другая (Д3) 13 30 9 6 15 40–51 33 1/16 фіналу 2009 Другая (Д3) 6 26 12 3 11 41–44 39 1/32 фіналу 2010 Другая (Д3) 8 34 15 5 14 51–64 50 1/16 фіналу 2011 Другая (Д3) 16 30 5 5 20 39–85 20 1/32 фіналу 2012 Другая (Д3) 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32 фіналу 2013 Другая (Д3) 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32 фіналу 2014 Другая — А (Д3) 6 22 9 4 9 28–29 31 1/64 фіналу Матчы за 11 месца 11 2 0 2 0 4–4 2 2015 Другая — А (Д3) 4 18 10 1 7 36–27 31 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 8 14 3 0 11 17–33 9 2016 Другая (Д3) 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу 2017 Першая (Д2) 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу 2018 Другая (Д3) 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32 фіналу 2019 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32 фіналу 2020 Другая — B (Д3) 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап (Д3) 5 10 3 0 7 14–27 9 2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 3 2 2 12–12 Выхад у Першую лігу 2022 Першая (Д2) 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 17 32 1 2 29 21–85 5 1/8 фіналу Вылет у Другую лігу

Галоўныя трэнеры

Аляксандр Кончыц (1994—2016) Мікалай Бранфілаў (сакавік — красавік 2017) Дзяніс Дрыгалёў (красавік 2017 — ліпень 2018) Канстанцін Чахаў (ліпень — верасень 2018) Вадзім Чэчат (верасень — снежань 2018) Аляксандр Кавалеўскі (в.а. у сакавіку — красавіку 2019; красавік — снежань 2019) Ігар Слесарчук (люты — жнівень 2020) Аляксандр Паддубскі (жнівень — снежань 2020) Руслан Лукін (люты — чэрвень 2021) Дзмітрый Кірдун (ліпень — снежань 2021) Глеб Кулебін (люты — красавік 2022) Ілья Навіцкі (красавік — снежань 2022) Ягор Дзмітрачкоў (з сакавіка 2023)

Крыніцы

Спасылкі

Асіповічы