«Данбас Арэна» () — футбольны стадыён у Данецку, пабудаваны ў 2009 годзе, разлічаны на 52 187 гледачоў. Арэна з’яўляецца другой па ўмяшчальнасці ва Украіне і чацвёртай у СНД, пасля «Лужнікоў», НСК «Алімпійскі» і «Раздана». Хатні стадыён футбольнага клуба «Шахцёр». Знаходзіцца ў парку імя Ленінскага камсамола.

Пабудова стадыёна з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый абыйшлася ў долараў ЗША. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і з непасрэднай падтрымкай данецкага бізнесмэна, народнага дэпутата ўкраінскай Вярхоўнай Рады 5-га і 6-га скліканняў Рыната Ахметава.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Данбас Арэны Вебкамера стадыёна Віртуальны тур па стадыёне

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Украіны Катэгорыя:ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Данецка Катэгорыя:Спорт у Данецку