«Сястра» — першы раман Кузьмы Чорнага, апублікаваны ў 1927—1928 гг. у часопісе «Узвышша». У гэтым творы аўтар раскрывае тэмы рэвалюцыі і паслярэвалюцыйнай сучаснасці, горада і вёскі, новага чалавекаЧорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том трэці. Раманы. Мн., «Маст. літ.», 1973. — С. 532. Гэта найбольш «гарадскі» і найбольш «інтэлігенцкі» па матэрыяле з усіх раманаў К. Чорнага.
На думку М. Тычыны, у гэтым рамане пісьменнік правяраў на трываласць асновы старога гуманізму ў новых гістарычных умовахГісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 346. — 903 с.. Вобраз Мані Ірмалевіч («сястры») з’яўляецца ўвасабленнем душэўнасці, высокай духоўнасці, жаноцкасці і хараства.
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Раманы Кузьмы Чорнага Катэгорыя:Раманы на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе