Пераксі́д на́трыю, Na2O2 — неарганічнае пераксіднае хімічнае злучэнне, моцны акісляльнік.
Бясколернае крышталічнае рэчыва, растваральнае ў вадзе і этаноле. Тэхнічны пераксід натрыю мае жаўтаваты колер. Шчыльнасць 2,6 г/см³Натрия пероксид // XuMuk.ru . Пры награванні да тэмпературы вышэй 300 °C (311—400 °СНатрия пероксид // XuMuk.ru ) раскладаецца з вылучэннем кіслароду. Бурна раскладаецца пры тэмпературы вышэй за 540 °С.
Пажаранебяспечны ў прысутнасці арганічных рэчываў.
Атрыманне Пераксід натрыю атрымліваюць акісленнем расплаўленага натрыю кіслародам (ачышчаным ад вуглякіслага газу і вільгаці паветрам).
Выкарыстанне Выкарыстоўваецца пры рэгенерацыі паветра (на падводных лодках, у дыхальных прыборах). Водны раствор выкарыстоўваецца пры адбельванні тканін, паперы, воўны, шоўку. У аналітычнай хіміі пераксід натрыю выкарыстоўваецца для пераводу тугаплаўкіх аксідаў у растваральны стан.
Літаратура
Спасылкі Натрия пероксид // XuMuk.ru Натрия пероксид // XuMuk.ru
Катэгорыя:Хімічныя злучэнні Катэгорыя:Пераксіды Катэгорыя:Злучэнні натрыю Катэгорыя:Злучэнні кіслароду