Гасціны двор — гістарычны гандлёва-складскі комплекс на пл. Свабоды ў Мінску, помнік рэспубліканскага значэння.

Гісторыя Пасля вялікага вялікага пажару 1547 года ў Менску, калі згарэў замак і амаль цалкам усё "места", здзейснена перапланіроўка горада, якая ажыццяўлялася ў наступныя дзесяцігоддзі. Цэнтрам новай забудовы стала плошча Высокі Рынак, дамінантамі якой былі ратуша і Гасціны дворМинск в четырёх измерениях.

Упершыню пра патрэбу будаўніцтва Гасцінага двара ў Менску згадана ў пацвярджэнні прывілея на магдэбургскае права, датаваным 1569 годам. У гэтым дакуменце быў дадзены дазвол «…мещаном Менским в месте тамошнем Менском двор гостиный на местцу слушном для стоянья купцов збудовати».

Не вядома якім быў першы комплекс Гасцінага двара, драўляным ці мураваным. У час археалагічных даследаванняў гэтага помніка выяўлены фрагменты мураваных канструкцый XVII стагоддзя. Расійскі дыпламат Пётр Талстой, які быў у Менску ў 1697 годзе, у сваіх нататках адзначыў, што «…в рядах, где торгуют, лавки каменные, и товаров есть немало».

Cучасны комплекс Гасцінага двара пачаў фарміравацца ў XVIII стагоддзі і, магчыма, уключыў у сябе частку ранейшых пабудоў. Мяркуючы па планах горада канца XVIII ст., ён меў С-падобную канфігурацыю і ў яго ўваходзілі 3 вялікія мураваныя будынкі. Паводле даследаванняў помніка, найбольш ранні -- цэнтральны будынак, 2-х павярховая камяніца з высокім цокалем і паўвальмавым дахам, накрытым дахоўкай. Пазней да яе з абодвух бакоў прыбудавалі яшчэ дзве Г-падобныя ў плане камяніцы.

У канцы XVIII стагоддзя мінскім губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам быў распрацаваны праект рэканструкцыі комплексу Гасцінага двара, паводле яго планавалася пабудаваць новы вялікі П-падобны ў плане 2-павярховы корпус у стылі класіцызму з боку бернардзінскіх кляштараў. Праект гэтага будынка быў змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»Гостиный двор в Минске .

Пляц пад новую будоўлю, які належаў гораду, быў падзелены на кавалкі, якія прадалі розным уладальнікам. Умовы будаўніцтва былі даволі жорсткія: усе працы павінны былі выконвацца згодна з распрацаваным і зацверджаным праектам. На 1798 год быў запланаваны пачатак будаўніцтва і да 1801 года яно павінна быць скончана. Калі хтосьці з новых уладальнікаў не выканаў бы падпісаныя ў кантракце ўмовы «усе будаўнічыя матэрыялы альбо не скончаныя пабудовы павінны былі цалкам перайсці ва ўласнасць гарадской думы альбо магістрата». У выніку гэтых прац паводле праекта архітэктара Крамера ў цэнтры плошчы сфарміраваўся цэлы квартал гасцінага двара, які меў дзве праязныя брамы з паўднёвага і паўночнага бакоў.

Канчаткова комплекс гасцінага двара ў Мінску сфарміраваўся ў першай палове ХІХ стагоддзя, калі з трох бакоў да яго была прыбудавана гандлёвая галерэя, а таксама пабудаваны шэраг камяніц у двары. На ніжніх паверхах будынкаў, што выходзілі на плошчу, знаходзіліся розныя крамы, а на верхніх — жылыя пакоі.

Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі так апісвае мінскі гасціны двор у сярэдзіне ХІХ стагоддзя:

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў сучасным доме № 2 насупраць ратушы знаходзілася кнігарня братоў Бейліных. У гэтыя часы ў Мінску была толькі адна вялікая кнігарня. Увесь першы паверх камяніцы займалі кнігарня і кніжны склад. У 1855 годзе яе ўладальнікі выдалі кнігу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон». Побач з кнігарняй у гэтым будынку, праз уваходную арку, месцілася кавярня, якую ў той час называлі «цукерня». Тут збіраліся паэты, мастакі, акцёры, музыкі. Як сведчаць дакументы, у «цукерні» заўсёды было весела і шумна. Менавіта тут збіраліся будучыя ўдзельнікі паўстання 1863 года. На другім паверсе знаходзілася зала, дзе ладзіліся розныя вечарыны і балі.

Пасля 1920 года ў будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя адміністратыўныя ўстановы, у тым ліку Мінскі гарадскі выканкам Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў (1923—1933), у 1930-х гадах — Дом селяніна.

Новае выкарыстанне будынкаў прывяло да таго, што ў 1920-х гадах была разабрана гандлёвая галерэя, а ў 1930-я гады значна рэканструявана частка гасцінага двара, пабудаваная паводле праекта Крамера ў канцы XVIII-пачатку XIX стагоддзя. У 1940-1980-х гадах у будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы.

Пасля рэканструкцыі 1909 года над паўднёва-заходняй часткай надбудаваны трэці паверх, фасады дэкараваны ў стылі мадэрн, зменена планіроўка.

У пачатку XX стагоддзя ў памяшканнях былога гасцінага двара былі размешчаны аддзяленне , магазіны, купецкі клуб, дзе ў 1914 г. выступаў У. Маякоўскі. У 1917 годзе тут праходзілі 1-я і 2-я Паўночна-Заходнія абласныя канферэнцыя РСДРП(б), размяшчаўся Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

Падчас вайны паўднёва-ўсходняя частка гасцінага двара была зруйнавана прамым трапленнем авіябомбы. Астатнія ацалелыя будынкі на плошчы Свабоды былі заняты гітлераўцамі. У іх знаходзілася СД-абвер, контрразведка. 15 лютага 1944 года гітлераўцы прысудзілі тут да смяротнага пакарання антыфашыста .

Пасля вайны ўвесь комплекс на некаторы час займаў НКУСГостиный двор . У 1946 г. тут знаходзілася зала бокса спартыўнага таварыства «Дынама».

Архітэктура Комплекс будынкаў мае замкнёную кампазiцыю з двума ўнутранымі дворыкамі.

№ 2. Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Сцены атынкаваны і афарбаваны. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкараваны абрамленнямі з прамымі сандрыкамі.

№ 4. Трохпавярховы складаны Г-падобны ў плане будынак з рызалітамі ў дваровай частцы. Галоўны фасад будынка сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана кілепадобным шчытом з трыма вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя часткі фасада завершаны прамымі атыкамі. Фасады рытмічна чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць ляпныя элементы, філёнгі. Будынак мае калідорную планіроўку. У інтэр’еры лесвіцы з каванай агароджай, печы, абліцаваныя кафляй. На будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць пра .

№ 10. Двухпавярховы, шчыльна прымыкае да дамоў № 8 і № 4. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка будынка вылучана чатырохкалонным дарычным порцікам, завершаным масіўным антаблементам і трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўкруглая люкарна. Над галоўным уваходам навісае балкон з балюстраднай агароджай. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны неглыбокімі плоскімі рызалітамі. Дзвярныя праёмы ў рызалітах дэкараваны трохвугольнымі сандрыкамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе аздоблены простымі ліштвамі з замковым каменем.

Крыніцы

Спасылкі

ГАСЦІНЫ ДВОР (ПАЎНОЧНА-УСХОДНІ ФАСАД)

Катэгорыя:Плошча Свабоды (Мінск) Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Гасціныя двары Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі мадэрн