Анто́ній Сяля́ва, свецкае імя Анастасій (каля 1583, Полацкае ваяводства — ) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст.

Біяграфія 3 1612 года член ордэна базыльян, у 1617 годзе пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 года архімандрыт уніяцкіх манастыроў: Траецкага ў Вільні, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 года архіепіскап полацкі, з 1639 — генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—1655 гадах мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 года генерал (протаархімандрыт) Базыльянскага ордэна.

У 1630—1640-я гады ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных для аб’яднання на аснове стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ Іасафата Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» Мілеція Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча (1625).

Пахаваны ў Менску (?).

Крыніцы

Літаратура

Селява Антоний / А. А. Селява // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2, кн. 2. — С. 447—448.

Спасылкі Антоний // Православная энциклопедия

Катэгорыя:Полацкія ўніяцкія архіепіскапы Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўсходняга каталіцтва Антоній Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Палемісты Катэгорыя:Базыльяне