Крыво́шын (, ) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, паміж рэчак Ліпніца і Мар’янаўка. Адміністрацыйны цэнтр Крывошынскага сельсавета. Насельніцтва 774 чал. (1997). Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Брэст — Мінск.
Гісторыя Упершыню Крывошын згадваецца ў XVII ст. як уладанне Радзівілаў. У 1670 годзе нясвіжскія езуіты збудавалі тут касцёл. У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў мястэчка падскарбію А. Тызенгаўзу, пазней — ва ўладанні Патоцкіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крывошын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 1800—1809 гадах у маёнтку Рэпіхава каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. Станам на 1859 год у мястэчку было 20 двароў С. 379.. 9 чэрвеня 1863 года ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расійскімі карнымі войскамі. Па здушэнні выступлення царскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1886 год — 18 двароў, царква. У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1919—1920 гадах — польскае войска, бальшавікі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Крывошын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павета.
У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 год тут было 280 двароў, на 1997 год — 330.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 год — 290 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 358 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1972 год — 783 чал.; 1997 год — 774 чал.
Інфраструктура У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 бальніцы, амбулаторыя, Дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Турыстычная інфармацыя
У Крывошыне маецца мемарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў. Сядзібны парк Патоцкіх «Рэпіхава».
Славутасці Касцёл езуітаў (1670; цяпер царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы БЭМП) Могілкі часоў І сусветнай вайны
Вядомыя асобы Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч (1900—1984) — Герой Савецкага Саюза. Валянцін Паўлавіч Зорын — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, прафесар. Міхась Турыянскі (нар. 1958) — краязнавец, мастак, нарысіст, калекцыянер. Галіна Зыранава (нар. 1982) — паэтка. Леанід Чаранкевіч (1935—2010) — гісторык, краязнавец, стваральнік музея.
Літаратура
Спасылкі
Крывошын на Radzima.org
Катэгорыя:Крывошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства