Кардамон (Elettaria cardamomum) — кветкавая расліна сямейства .

Апісанне

Кардамон — шматгадовая травяністая расліна з мясістым карэнішчам вышынёй да 1 м. Лісце ланцэтна-эліптычнае, скурыстае. Усе вегетатыўныя органы моцна пахнуць. Кветкі жоўтыя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне Расліна пашырана ў вільготных горных лясах Паўднёвай Індыі. Культывуецца ў Індыі, Індакітаі, Паўднёвым Кітаі, на востраве Шры-Ланка. У нетрапічных краінах вырошчваецца ў аранжарэях.

Гаспадарчае значэнне У насенні маецца 3,5—7 % эфірнага алею. Кардамон выкарыстоўваюць як прыправу ў кандытарскай і тытунёвай прамысловасці, медыцыне.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Імбірныя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Лекавыя расліны