Карычнае дрэва — трапічнае дрэва з роду карычнік () сямейства лаўровыя, з кары якога вырабляюць карыцу. Найбольш каштоўныя два віды: цэйлонскае () і кітайскае (), якія культывуюць у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Апісанне Вечназяленыя дрэвы або вялікія кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (драўніна), медыцыне, харчовай прамысловасці, парфумерыі.
Літаратура
Катэгорыя:Лаўровыя Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Шры-Ланкі Катэгорыя:Флора Сейшэльскіх астравоў Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1825 годзе