Усці-над-Лабем, Усці-над-Лабай ( — Усці-на-Лабе, был. , саст. Аўсіг) — горад на поўначы Чэхіі, ля ўпадзення Біліны ў Лабу, адміністрацыйны цэнтр Усцецкага края і раёна Усці-над-Лабем. Важны чыгуначны вузел (магістраль Прага — Дрэздэн — Берлін і інш.) і рачны порт.
Насельніцтва 98,9 тысяч жыхароў (2009; Усці — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Чэхіі). Плошча 93,9 км². Падзяляецца на 4 гарадскіх раёна: Нештэміцы (Neštěmice), Северні-Тэраса (Severní Terasa), Стршэкаў (Střekov), Цэнтрум (Centrum).
Гісторыя Паселішча на месцы Усці вядома з 993 года. Горад быў заснаваны Пржэмыслам Отакарам II у канцы XIII стагоддзя. У 1423 імператар Жыгімонт перадаў горад курфюрсту Фрыдрыху I. Ва Усці абгрунтаваўся саксонскі гарнізон. 16 чэрвеня 1426 25-тысячная армія гусітаў нанесла пры Усці паразу 75-тысячнай нямецкай арміі. На наступны дзень гусіты пад кіраўніцтвам Пракопа Вялікага ўварваліся ў горад, забіваючы нямецкае насельніцтва і разбураючы горад. Усці быў адбудаваны толькі ў 1429 годзе. Пад Якубкам Вржэшавіцкім пераможцы і пераможаныя працягвалі жыць мірна. У 1583 годзе значная частка горада была знішчана пажарам. Горад пацярпеў таксама падчас Трыццацігадовай і Сямігадовай войнаў. У XIX стагоддзі Усці стаў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці.
Горад быў адным з цэнтраў ранняга нацыянал-сацыялізму; ва Усці надрукаваны шматлікія тэарэтычныя працы нацыстаў. Такім чынам улетку і ўвосень 1938, большасць яўрэяў з'ехала з Усці ў Прагу і іншыя мясцовасці. У лістападзе 1938, пасля Мюнхенскага пагаднення, тыя яўрэі, якія засталіся ва Усці, былі сасланы ў лагеры смерціЭнцыклапедыя Judaica. © 2008. Значная частка нямецкага насельніцтва горада загінула падчас Другой сусветнай вайны, знаходзячыся ў шэрагах германскай арміі. Усці моцна пацярпеў ад бамбардзіровак у красавіку 1945. У 1946—1948 амаль усё нямецкае насельніцтва (каля 53 тыс. чал.) было выселена з горада, многія былі расстраляны без суда і следства (Усціцкі растрэл).
Насельніцтва Год1869188018901900191019211930Насельніцтва 20 284 27 834 40 796 57 330 68 313 71 659 79 634 Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009 Насельніцтва 64 179 72 148 79 544 89 272 98 178 95 436 98 869
Эканоміка Одзін з найбуйнейшых у Чэхіі цэнтраў хімічнай прамысловасці (вытворчасць сінтэтычных фарбавальнікаў, угнаенняў, сернай кіслаты); машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. У наш час цяжкая прамысловасць знаходзіцца ў стадыі крызісу.
Славутасці Касцёл Узнясення Дзевы Марыі.Касцёл Узнясення Дзевы Марыі ва Усці-над-Лабем Маецца Заапарк (заснаваны ў 1908 годзе), размешчаны ў гарадской частцы Краснэ Бржэзна.Заапарк ва Усці-над-Лабем
Спорт У горадзе існуе футбольны клуб «Усці-над-Лабем».
Гарады-пабрацімы Уладзімір, Расія
Крыніцы
Спасылкі
Сайт адміністрацыі горада
Катэгорыя:Гарады Усцецкага края Катэгорыя:Гарады на Эльбе