Ян Страскі (; ,  — , ) — чэшскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе. Доўгі час працаваў у Цэнтральным банку Чэхаславакіі. Член Грамадзянскай дэмакратычнай партыі ў 1991—1998гадах.

Апошні прэм’ер-міністр Чэхаславакіі 2 ліпеня — 31 снежня 1992. Адначасова 20 ліпеня — 31 снежня 1992 выконваў абавязкі прэзідэнта Чэхаславакіі, з’яўляючыся, такім чынам, апошнім у гісторыі кіраўніком гэтай дзяржавы.

Пазней займаў шэраг міністэрскіх пасад ва ўрадах Чэхіі.

Катэгорыя:Палітыкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Палітыкі Чэхіі Катэгорыя:Міністры Чэхіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Грамадзянскай дэмакратычнай партыі