Усве́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усвея.
Плошча паверхні 2,39 км². Даўжыня 3,38 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Аб’ём вады 2,36 млн м³. Плошча вадазбору 32,3 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 11—18 м, да возера абрываюцца ўступам вышынёй 4—6 м. Берагі нізкія, забалочаныя, на ўсходзе месцамі пясчаныя, на захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пераважна выслана крэменязёмістым сапрапелем, уздоўж усходніх і месцамі заходніх берагоў вузкая паласа апясчаненых адкладаў. Пойма шырынёй да 20 метраў. Возера эўтрофнае з адзнакамі антрапагеннага дыстрафіравання. Зарастае да глыбіні 0,9 м. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці дасягае 320 метраў. Возера праточнае. Упадаюць 2 ручаі, пратокай злучана з Заходняй Дзвіной.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Двор Усвея, Усвея, Ляхава, Загаваліна.
Літаратура — С. 170—171. — С. 26.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна