Сабор Святога Вацлава () — каталіцкі храм, размешчаны ў горадзе Оламаўц, Чэхія. Храм Святога Вацлава з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Оламаўца. Царква асвячона ў гонар святога Вацлава.
Гісторыя Сабор Святога Вацлава пабудаваны ў 1140 годзе ў раманскім стылі. Будаўніцтва храма было распачата 1130 годзе біскупам Індржыхам Здікам. У XIII і XIV стагоддзях сабор перабудавалі ў гатычным стылі.
4 жніўня 1306 года ў суседнім будынку дэкана царквы быў забіты чэшскі кароль Вацлаў III.
У 1883—1892 гг. архітэктарам Густавам Мерэтай былі ўнесены неагатычныя дэталі ў аздабленне цэнтральнай вежы. Вышыня галоўнай вежы царквы складае 100,65 метраў. У лютым 2004 года была распачата рэканструкцыя сабора, якая была скончана ў 2007 годзе.
Літаратура Musil J. V. (1992) Dóm sv. Václava Metropolitní katedrála v Olomouci. — M. O. I. S., Olomouc, 72 pp. Pojsl M. & Hyhlík V. (2000) OLOMOUC Katedrála sv. Václava. — Historická společnost Starý Velehrad se sídlem na Velehradě, Velehrad, 32 pp.
Спасылкі
Гісторыя сабора
Катэгорыя:Саборы Чэхіі Катэгорыя:Храмы Оламаўца О Катэгорыя:Каталіцкія храмы Чэхіі