Міхал Шчука (? — каля 1709) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1701—1709).
Біяграфія Паходзіў з роду Шчукаў герба «Грабе». Быў троцкім земскім пісарам, потым цівуном. Прызначаны кашталянам менскім у 1701 годзе «па смерці Андрэя Пузыны». На сойме 1703 года быў абраны дэпутатам на Скарбовы Трыбунал. Памёр да лістапада 1709 года.
Літаратура Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Цівуны троцкія Катэгорыя:Пісары земскія троцкія