Сербахарвацкая Вікіпедыя (, Харватасербская вікіпедыя, ) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.

На чэрвень 2023 года змяшчае 458 271 артыкулаўАктуальная статыстыка: :sh:Special:Statistics. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Асаблівасці У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены. Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.

Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).

Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).

Гісторыя Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай. Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў:sh:Glavna stranica&oldid=5, аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.

Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна. Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўныmeta:Requests for new languages/Wikipedia Serbo-Croatian .

7 кастрычніка 2005 года — 1000 артыкулаў. 22 ліпеня 2006 года — 5 тыс. артыкулаў. 10 красавіка 2007 года — 10 тыс. артыкулаў. 4 лістапада 2008 года — 20 тыс. артыкулаў. 8 лістапада 2011 года — 50 тыс. артыкулаў. 4 ліпеня 2012 года — 60 тыс. артыкулаў.

Спасылкі Сербахарвацкая Вікіпедыя (галоўная старонка) Сербская Вікіпедыя (галоўная старонка) Vecernji.hr: Wikipedia na mala vrata uvodi srpsko-hrvatski jezik

Катэгорыя:Сербскахарвацкая мова Катэгорыя:Раздзелы Вікіпедыі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2003 годзе