Саа́мскія мовы — група роднасных моў, на якіх размаўляюць саамы (састарэлая назва — лапары) на поўначы Скандынаўскага паўвострава, у Фінляндыі і на Кольскім паўвостраве ў Расіі.
Уваходзяць у фіна-волжскую групу фіна-вугорскай галіны ўральскай моўнай сям’іПаводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі. У складзе фіна-волжскай групы саамскія мовы ўтвораць адну з падгруп, у большай ступені роднасную прыбалтыйска-фінскай падгрупе (у якую ўваходзяць у тым ліку фінская, карэльская і эстонская мовы) і ў меншай ступені — марыйскай і мардоўскай падгрупам.
Агульная колькасць носьбітаў — каля 25 тысяч чалавек пры ацэнцы саамскага насельніцтва ў межах 80 тысяч.
Агульнае распаўсюджванне Саамскія мовы распаўсюджаны ў паўночнай частцы Нарвегіі (колькасць носьбітаў каля 27 тысяч чалавек пры агульнай колькасці ад 40 да 60 тысяч чалавек), на поўначы Швецыі (каля 17 тысяч носьбітаў пры агульнай адзнацы колькасці саамскага насельніцтва да 25 тысяч) і Фінляндыі (каля 4 тысяч носьбітаў пры агульнай колькасці каля 7 тысяч чалавек), а таксама на Кольскім паўвостраве ў Расіі (787 носьбітаў паводле даных перапісу 2002 года пры агульнай колькасці саамаў у Расіі каля 2 тысяч). У іншых краінах колькасць саамаў малаважна (ва Украіне — 3 носьбіты пры агульнай колькасці саамаў 136 чалавек (2001)Всеукраїнський перепис населення 2001. Руская версія. Вынікі. Нацыянальнасць і родная мова).
Літаратура Bergsiand K., Hasselbrink G., Sámien lukkeme-gärjá, Oslo, 1957 Itkonen T. I., Koltanja kuolanlapin sanakirja. Wörterbuch des Kolta- und Kolalappischen, Helsinki, 1958. Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Онлайн-версия Nielsen K., Læerebok i Lappisk, Bd 1—3, Oslo, 1926—1929 Nielsen K., Nesheim A., Lappisk ordbok, Bd 1—5, Oslo, 1932—1962 Wiklund K., Entwurf einer urlappischen Lautlehre, Helsinki, 1896
Катэгорыя:Фіна-волжскія мовы Катэгорыя:Мовы Нарвегіі Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Мовы Фінляндыі Катэгорыя:Мовы Швецыі