Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава () — адзін з найбуйнейшых музычных калектываў Азербайджана. Быў заснаваны ў 1920 годзе, адным з першых у СССР, па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава.

У фарміраванні аркестра прымалі непасрэдны ўдзел такія дырыжоры, як Рэнэ Батон (Францыя), Ота Клемперэр (Германія), Фрыц Штидри (Аўстрыя), Мікалай Галаванаў (Расія) і іншыя. Аркестр з’яўляецца лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу 1967 года.

У рэпертуар сімфанічнага аркестра ўваходзяць творы азербайджанскіх і замежных кампазітараў. Імя Узеіра Гаджыбекава аркестр носіць з 1944 года. А ў 1960 годзе ён стаў заслужаным калектывам рэспублікі. З вялікім поспехам праходзілі гастролі аркестра ў ЗША, Еўропе (Германія, Швейцарыя, Францыя, Англія), Азіі (Егіпет, Турцыя) і іншых замежных краінах.

Дырыжоры аркестра З 1938 года на працягу доўгіх гадоў аркестрам кіраваў дырыжор Ніязаў, ганараваны на гэтай пасадзе звання народны артыст СССР. Галоўным дырыжорам Азербайджанскага дзяржаўнага сімфанічнага аркестра імя Узеіра Гаджыбекава, пачынаючы з 1984 года з’яўляецца народны артыст Азербайджанскай Рэспублікі, кавалер ордэна «Славы», лаўрэат дзяржаўных прэмій, прафесар Рауф Абдулаеў. Ён нястомна кіруе аркестрам вось ужо больш за 25 гадоў. Дырыжор — Фахраддин Керымаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджана. Дырыжор — Ялчын Адыгезалаў.

Спасылкі Удзельнікі Міжнароднага Фестывалю «Свет Мугама» Азербайджанскі Дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава Музычныя калектывы Азербайджана

Катэгорыя:Сімфанічныя аркестры Азербайджана Катэгорыя:Баку Катэгорыя:Культура Азербайджана Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе