Менам-Чао-Прая, Менам, Чаўпхрая () — рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе.

Даўжыня каля 1200 км (ад вытоку галоўнага прытока — ракі Пінг — 1500 км), плошча вадазбору каля 150 тыс. км².

Пачынаецца ў гарах на поўначы краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора, утварае дэльту.

Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с.

Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Вядзецца рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця ракі Пінг), у паводкі на 750 км (ад горада Утарадыт). Сплаўная. У дэльце ракі — горад Бангкок.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян